Вайна77

Новы галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра сітуацыю на фронце

Аляксандр Сырскі ўзначальвае ўкраінскую армію тры тыдні.

Фота: Andriy Andriyenko / AP

«Працягваю працаваць на Усходнім фронце. За трое сутак стала цалкам зразумела, чаму пры аднолькавых паказчыках укамплектаванасці, узбраення і ваеннай тэхнікі адным брыгадам удаецца стрымліваць атакі праціўніка і ўтрымліваць пазіцыі, а іншым — не», — напісаў Аляксандр Сырскі ў сваім тэлеграм-канале.

Ён мяркуе, што гэта найперш залежыць ад камандзіра брыгады, яго ўзроўню падрыхтоўкі, досведу, умення прымаць адэкватныя і ўзважаныя рашэнні і разумення поўнай адказнасці за выкананне пастаўленых задач, за жыццё і здароўе падначаленых.

«Безумоўна, вялікую ролю адыгрывае ўзровень падрыхтоўкі і зладжанасці штаба брыгады, праз які камандзір ажыццяўляе свае паўнамоцтвы. Таму ў асобныя брыгады, дзе ёсць праблемы з падрыхтоўкай штаба, я накіраваў групы спецыялістаў для перадачы вопыту і аказання дапамогі», — падзяліўся Аляксандр Сырскі.

«Па выніках праслухоўвання камандзіраў брыгад і іх намеснікаў прыняты ўсе неабходныя рашэнні па забеспячэнні рэзервамі, боепрыпасамі, БПЛА і іншай тэхнікай. У некаторых выпадках, калі камандзір не кантралюе сітуацыю, а дзеянні і каманды пагражаюць непасрэдна жыццю і здароўю падначаленых, я вымушаны прымаць кадравыя рашэнні.

У цэлым жа сёння хачу адзначыць дзеянні ваеннаслужачых 54-й АМБр, якія трапным агнём артылерыі ў спалучэнні з пісьменным мініраваннем знішчылі дзве калоны бранетэхнікі праціўніка, стойкасць і мужнасць байцоў 25-й АПДБр і 47-й АМБр у баях за Орлаўку і Бердычы, рашучасць і мужнасць воінаў 79-й АДШБр пры адбіцці варожых атак у раёне Новаміхайлаўкі», — расказаў ён, дадаўшы, што сітуацыя на фронце застаецца складанай, але кантраляванай.

Аляксандр Сырскі быў прызначаны галоўнакамандуючым УСУ 8 лютага замест Валерыя Залужнага.

Каментары7

  • бабруйчанін
    02.03.2024
    У 37- 39 " эффектыуны мЕнеджэр" правеу " аудзіт" чырвонай арміі.У войску ні кацюш ні т34 ні пабольшала баездольнасць ..у 41 адчулі..Але " змова маршалау" была прыдушана Пакуль " безуглых камісарш" на умацаванне войска ні даслал " напаліончік"??
  • qwerty
    02.03.2024
    бабруйчанін, у вас арыгінальны стыль пісьма. Па-мойму ён называецца "плынь свядомасці". Так пісаў Джойс. 








  • бабруйчанін
    02.03.2024
    qwerty, Уліс спрабавал чытаць 35 год таму ..ні зайшло адклал.Праз 10 год таксамі ні мае..
    Уильям Джеймс.які да Джойса увел гєта.. Вот что он написал в книге «Принципы психологии», которая вышла в 1890 году: В сознании нет связок, оно течёт непрерывно...
    Паспрабуйце знайсці ассаціяцыі аллюзіі Дзля гєтага больш чытайце...Уліс Вам зайшоу??Мне болей Г Гессе напрыклад " Ігра у бісер" Ці " Степны воук"

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць