Кіно

Олівер Стоўн хацеў зняць фільм пра Аляксандра Лукашэнку

Але адмовіўся ад ідэі з пачаткам поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Оліверу Стоўну прапаноўвалі зняць фільм пра Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні казахстанскага выдання «Власть» і Цэнтра па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю (OCCRP). Журналісты атрымалі дакументы з планамі дакументаліста Ігара Лапацёнка, які разам са Стоўнам выпусціў фільм пра Нурсултана Назарбаева.

Каманда Лапацёнка таксама падрыхтавала сцэнары для карцін пра Ільхама Аліева і Аляксандра Лукашэнку і іншых аўтарытарных лідараў. Мэта фільмаў — «адмыванне» іх рэпутацыі, лічаць расследавальнікі.

Што да Лукашэнкі, то прапаноўвалася «паказаць шырокай аўдыторыі драматычную гісторыю сучаснай Беларусі і яе лідара» ў момант, калі «ўвага ўсяго свету была засяроджана» на краіне.

«Мы, стваральнікі фільма, верым у мудрасць і паслядоўнасць дзеянняў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», — абвяшчае дакумент, на вокладцы якога чорна-белая выява — сумешчаныя партрэты Лукашэнкі і Стоўна.

У дакуменце не ўказаная дата, і незразумела, пра якія «дзеянні» ідзе гаворка — імаверна, пра масавыя антыўрадавыя пратэсты 2020 года, якія жорстка здушыў рэжым Лукашэнкі. Таксама невядома, ці ведаў Стоўн аб праекце.

Мяркуючы па перапісцы каманды Лапацёнка, Стоўн пагадзіўся паўдзельнічаць як мінімум у адным праекце — у фільме пра Лукашэнку.

Відаць, ягоныя планы змяніліся пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года (у сакавіку 2022 Стоўн публічна асудзіў вайну і сказаў, што Расія здзейсніла «памылку», адзначыўшы пры гэтым, што ЗША «справакавалі» Пуціна).

«На жаль, [беларускі] праект на паўзе з-за адмовы Олівера, — напісаў прадзюсар Ігар Кобзеў члену каманды ў чэрвені таго года. — Усе спробы знайсці новага інтэрв'юера праваліліся праз вайну ва Украіне (ніхто не згаджаецца). Я ў вельмі цяжкім становішчы».

Да гэтага моманту здавалася, што Лапацёнак знайшоў уласную формулу поспеху. Ён сабраў невялікую каманду сцэнарыстаў і прадзюсараў, якія штампавалі для дыктатараў прэзентацыі з прывабнай прапановай — атрымаць экранны час з сусветна вядомым рэжысёрам.

Член яго каманды распавёў журналістам на ўмовах ананімнасці аб «манетызацыі» працэсу. Па сутнасці, Лапацёнак прапаноўваў уплывовым асобам тое, перад чым яны не могуць выстаяць: легітымнасць на міжнароднай арэне.

«У яго была прадаваная зорка — Стоўн. Вось і ўсё, — сказаў ён. — Людзі заўсёды вядуцца на яркія абяцанкі, толькі ў гэтым выпадку ў ролі залатой цацкі быў Олівер Стоўн. Ён дасягаў жаданага эфекту: «Ох, інтэрв'ю з Оліверам Стоўнам! Мяне па ўсім свеце будуць паказваць!»»

Аднак меркаванне, што Стоўн — квіток да сусветнай славы, ужо даўно не актуальнае. Некалі ўлюбёнец крытыкаў, касавага поспеху і ўладальнік «Оскараў» не так даўно быў названы ў часопісе Variety стваральнікам «сумніўных карцін».

***

Оліверу Стоўну — 77 гадоў. Першую прэмію «Оскар» ён атрымаў як за «найлепшы адаптаваны сцэнар», фільм «Паўночны экспрэс» (1978). Вядомасць яму прынесла ваенная драма «Узвод» (1986), у якой ён быў сцэнарыстам і рэжысёрам і за якую ён атрымаў трэцюю прэмію «Оскар» — за найлепшую рэжысуру (таксама ў актыве стужкі статуэтка за найлепшы фільм). «Узвод» стаў першай карцінай з трылогіі пра вайну ў В'етнаме, на якой Стоўн служыў салдатам пяхоты.

Сярод іншых работ Олівера Стоўна — драма «Сальвадор» аб грамадзянскай вайне ў Сальвадоры (1986); фінансавая драма «Уол-стрыт» (1987) і яе працяг «Уол-стрыт: грошы не спяць» (2010); біяграфічны фільм пра Джыма Морысана «Дорз» (1991), «Прыроджаныя забойцы» (1994).

Таксама ён зняў трылогію з часам канспіралагічнымі версіямі пра амерыканскіх прэзідэнтаў: «Джон Ф.Кэнэдзі. Стрэлы ў Даласе» (1991), «Ніксан» (1995), «Буш» (2008); а таксама «Сноўдэн» (2016).

Каментары

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў26

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

У ноч на сераду з Беларусі ў Літву спрабавалі прарвацца 38 нелегалаў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць