Улада

У 2009 годзе цэны на харчовыя тавары выраслі на 14%

Больш за ўсё за мінулы год падаражэлі: гарбата (на 29,3%), бульба (на 28,6%), мука пшанічная (на 19,6%).

Пры гэтым у снежні ў адносінах да лістапада 2009 года цэны выраслі на 2,3%, да снежня 2008 года — на 9,4%.

Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Больш за ўсё за мінулы год падаражэлі: гарбата (на 29,3%), бульба (на 28,6%), мука пшанічная (на 19,6%).

Выраслі цэны на рыбу і морапрадукты (18,2%), малако і малочныя прадукты (18,1%), яйкі (17,2%), рыбныя кансервы (16%), мяса і птушку (14,7%), тытунёвыя вырабы (14,4%), кандытарскія і кілбасныя вырабы (14,3%), алкагольныя напоі, масла (13,8%), макаронныя вырабы (12,7%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (12,5%), цукар (12,2%), крупы (11,9%), сыры (10,8%), садавіна (7,4%), гародніна (5,6%). Зніжэнне цэн адзначана толькі на алей — на 21,1%.

У снежні ў адносінах да лістапада найбольшы прырост цэн адбыўся на гародніну — на 44,2%,

бульбу — на 7,5%, садавіну — на 5,4%. Таксама павысіліся цэны на: алкагольныя напоі (3,0%), масла (2,2%), алей (2,1%), гарбату (1,3%), сыры (1,2%), малако і малочныя прадукты (0,7%), яйкі (0,6%), кансервы рыбныя (0,5%), хлеб і хлебабулачныя вырабы (0,4%), тытунёвыя вырабы, мяса і птушку (0,3%), кандытарскія вырабы (0,1%).

На мінулым узроўні засталіся цэны на цукар. На астатнія віды прадукцыі ў снежні назіралася зніжэнне цэн: на рыбу і морапрадукты (на 0,04%), крупы (на 0,1%), кілбасныя вырабы і вяндліну (на 0,6%), муку пшанічную, макаронныя вырабы (на 1,0%).

Цэны на нехарчовыя тавары ў снежні ў параўнанні з лістападам выраслі на 0,4%, у адносінах да снежня 2008 года — на 10,1%, у 2009 годзе ў параўнанні з 2008 годам — на 10,4%.

Больш за ўсё у снежні ў параўнанні з мінулым месяцам падаражэлі: посуд (на 1,7%), медыкаменты (на 1,3%), тканіны (на 1,1%). Павысіліся цэны на гадзіннікі (0,7%), парфумерна‑касметычныя тавары (0,5%), швейныя вырабы (0,2%), дываны і дывановыя вырабы, бытавыя электрапрылады (0,1%). На мінулым узроўні засталася цана на бензін і мэблю. На 0,6% знізіліся цэны на абутак.

Індэкс спажывецкіх цэн у снежні ў сярэднім вырас на 0,8%, у адносінах да лістапада — на 1,3%, да снежня 2008 года — на 10,1%. Па выніках 2009 года інфляцыя склала 13,0%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»23

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

Пуцін прапанаваў Трампу вывезці ўзбагачаны ўран з Ірана ў Расію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»23

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць