Грамадства11

Сістэму выпіскі бальнічных па новых правілах увядуць з 1 ліпеня

Праз некалькі месяцаў хадзіць на бальнічны трэба будзе па новых правілах. Яны запрацуюць з 1 ліпеня, пацвердзіла сёння на прэс-канферэнцыі кіраўніца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Юлія Берднікава. 

Спачатку змены хацелі ўвесці з 1 студзеня 2024 года, але спатрэбілася больш часу, каб пратэсціраваць узаемадзеянне працадаўцаў з Фонду сацыяльнага страхавання і абароны насельніцтва, піша Onliner.by.

Змены ў выплаце бальнічных закрануць абсалютна ўсіх работнікаў і кожнага працадаўцу — апошніх у краіне 250 тысяч, удакладніла Юлія Берднікава. З 1 красавіка па 30 чэрвеня ФСАН будзе тэсціраваць абмен звесткамі з усімі арганізацыямі, да гэтага схему апрабавалі з пілотнай групай з 250 буйных кампаній.

Вось асноўныя новаўвядзенні, якія чакаюць работнікаў

Павялічыцца сярэднядзённы заробак для разліку бальнічнага (цяпер не ўлічваюцца разавыя выплаты накшталт матдапамогі, выплаты на аздараўленне).

Для падліку выплат будуць улічваць 18 месяцаў перад кварталам, у якім работнік сышоў на бальнічны (цяпер улічваюць 6 месяцаў).

Зменіцца памер дапамогі: 100% страчанага заробку будзе выплачвацца з першага дня, калі стаж працы 10 гадоў і больш. Калі стаж менш за 10 гадоў, выплата будзе 80%.

Мінімальны бальнічны прывяжуць да мінімальнага заробку. Цяпер мінімалка — 626 рублёў.

Бальнічныя будуць налічвацца толькі па асноўным месцы працы, але з улікам заробку ва ўсіх працадаўцаў (цяпер бальнічны прызначаецца па кожным месцы працы).

Наконт апошняга пункта варта памятаць такі нюанс: цяпер на адну працу можна прынесці лісток па часовай непрацаздольнасці, а на іншыя прыходзіць і атрымліваць заробак.

З 1 ліпеня так нельга, калі работнік атрымаў заробак на адной з работ, на бальнічны ў гэты ж час на іншай працы ён прэтэндаваць не можа.

Для працуючых пенсіянераў ніякіх асобных змяненняў па бальнічных не прадугледжана, яны будуць атрымліваць іх на агульных падставах, удакладнілі ў ФСАН.

Па даных Фонду, у сярэднім па краіне працягласць бальнічнага складае крыху менш за 11 дзён, кожны месяц выдаецца каля 300 тысяч лісткоў непрацаздольнасці. На выплату дапамог у 2023 годзе сышло 1,6 млрд рублёў, сёлета чакаюць, што сума будзе большая: гэта звязана са змяненнем падыходаў да выплат з 1 ліпеня.

Што калі ўзяць бальнічны, але не прынесці яго на працу?

— Бальнічны лісток, па-першае, дае права на выплату дапамогі пры пэўных умовах, па-другое, гэта пацверджанне таго, што работнік па ўважлівай прычыне не знаходзіўся на працоўным месцы.

Калі бальнічны ўзяты ў выходныя дні, але чалавек адчувае, што яму стала лепш і ідзе ў панядзелак на працу, не прад'яўляючы лісток непрацаздольнасці, парушэння ніякага няма. Бальнічны не аплачваецца і застаецца ў грамадзяніна, — растлумачылі ў ФСАН.

Пры гэтым у фондзе адзначылі, што калі работнік сапраўды дрэнна сябе адчуў і пайшоў да лекара, то лепш заставацца на бальнічным, каб не заразіць калегаў.

Каментары1

  • Больничный наоборот нужно делать: заболел - ты должен государства платить"больничные"
    20.03.2024
    Предлагаю ввести плату тем, кто заболел - теперь не государство должно платить таким людям, а заболевшие будут выплачивать больничные государству. А то захотели на халяву ещё денежку получать, лёжа в кровати. Так не работает!

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць