Вайна55

Галоўнакамандуючы УСУ пра «мабілізацыю 500 тысяч»: Пасля аўдыту гэтая лічба істотна зменшаная

«Мы чакаем, што ў нас будзе дастаткова людзей, здольных абараняць Радзіму», — кажа Аляксандр Сырскі.

Аляксандр Сырскі. Фота: Генштаб УСУ

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі кажа, што ў выніку аўдыту вайсковых частак Генштаб перагледзеў пытанне «мабілізацыі 500 тысяч украінцаў» у бок істотнага змяншэння, дакладную лічбу патрэбаў арміі генерал-палкоўнік пры гэтым не назваў, піша «Украінская праўда».

«Пасля перагляду нашых унутраных рэсурсаў і ўдакладнення баявога складу Узброеных сіл гэтая лічба была істотна паменшаная. Мы чакаем, што ў нас будзе дастаткова людзей, здольных абараняць Радзіму. Гаворка ідзе не толькі пра мабілізаваных, але і пра добраахвотнікаў.

Трэба ўлічваць, што людзі — не робаты. Яны высільваюцца, фізічна і псіхалагічна, асабліва ва ўмовах баявых дзеянняў.

Напрыклад, тыя людзі, якія прыйшлі ў ваенкаматы ў лютым 2022 года, маюць патрэбу ў адпачынку і лячэнні. Дастаткова ўспомніць, што баявая 110-я брыгада была задзейнічана на Аўдзееўскім кірунку з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Ім трэба аднавіцца і адпачыць, і гэта — аб'ектыўная неабходнасць. І такіх частак нямала».

Па словах Сырскага, цяпер Генштаб пераглядае колькасць пэўных частак, якія не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, на падставе аўдыту іх дзейнасці. Гэта, маўляў, дазволіла вызваліць тысячы вайскоўцаў і накіраваць іх у баявыя часткі.

«Але і пры гэтым неабходна ўстрымлівацца ад крайнасцяў. Ва ўсіх арміях свету ёсць асабовы склад, які не ўдзельнічае ў баявых дзеяннях, але забяспечвае баявыя падраздзяленні. Гэта не менш важная частка працы», — сказаў галоўнакамандуючы.

Каментары5

  • 4l
    30.03.2024
    Влад, у 87% расіян няма загранпашпарта. Болей за 65% ніколі ў Маскве не былі. Куды гэтыя скрэпныя рабы паедуць. Там дуракаў хопіць яшчэ не на адну Аўдзееўку заваліць гарматным мясам. Мяжа ў рф калі і адкрыта, то толькі такім губернскім як ты.
  • Рэчаіснасьць
    30.03.2024
    4l, а куды яны павінны ехаць, каб здохнуць невядома за што?
  • Максим Дизайнер
    30.03.2024
    4l

    Смотри не обосрись от злости, "мясо". Мясник - это как раз погоняло твоего Сырского. Хотя и предыдущий не сильно от него отличался, автор контрнаступления, которое закончилось не успев начаться.

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць