Культура22

Выйшла кніга «Беларусы ў Аргенціне»

У тым ліку і пра тое, як савецкая прапаганда вяртала сваіх суайчыннікаў на гістарычную радзіму.

Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.) : зборнік дакументаў і ўспамінаў / Сяргей Шабельцаў. — Мінск: Медысонт, 2009. — 368 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 17).

Убачыла свет 17-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». Ёй стаў зборнік Сяргея Шабельцава «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.). У кнізе размешчаны дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР.

У кнізе размешчаны дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

Па словах рэдактара кнігі, кандыдата гістарычных навук Наталлі Гардзіенкі, зборнік «Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.)" з’яўляецца першай спробай сістэматызацыі матэрыялаў, прысвечаных прысутнасці нашых суайчыннікаў у гэтай краіне.

«Аргенцінская беларуская дыяспара адрозніваецца ад дыяспараў у іншых краінах найперш сваёй ідэйнай скіраванасцю, пракамуністычным характарам, — гаворыць Наталля Гардзіенка. — І гэта своеасаблівы феномен у беларускім жыцці на Захадзе, безумоўна варты увагі і вывучэння. Да сёння былі апублікаваныя толькі асобныя успаміны, або дакументы да гісторыі беларускай Аргенціны. Цяпер жа аўтар-складальнік сабраў шмат цікавых і разнастайных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць і спецыфіку беларускага жыцьця ў гэтай кріане, і працэс рээміграцыі суайчыннікаў у Беларусь, і іх лёсы на савецкай радзіме. У прадмове да кнігі зроблены агляд гісторыі стварэння беларускай дыяспары ў Аргенціне, у якім выразна прасочваюцца яе адметнасці, у параўнанні з дыяспарамі ў іншых краінах. „Беларусы ў Аргенціне“ — гэта у першую чаргу зборнік дакументаў, аднак ён з’яўляецца важным крокам для стварэння грунтоўнага аналітычнага даследавання па гісторыі беларускай прысутнасці ў гэтай краіне».

Кніга падзелена на некалькі тэматычных раздзелаў. Першы раздзел — «Беларускія імігранты ў Аргенціне (1930 — сяр. 1950-х гг)» прысвечаны працэсу станаўлення беларускіх арганізацый ў Аргенціне, працы імігрантаў па падтрымцы Савецкага Саюза. У другім раздзеле «Беларускія рээмігранты (1955 — 1960-я гг.) разглядаецца працэс рээміграцыі беларусаў Аргенціны ў СССР, а таксама ўплыў водгукаў рээмігрантаў пра СССР на жыццё беларускай дыяспары ў Аргенціне. У апошнім раздзеле чытач знойдзе ўспаміны рээмігрантаў з Аргенціны, у тым ліку і ўспаміны беларуска-іспанскага перакладчыка, літаратара і праваабаронцы Карласа Шэрмана.

zbsb.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці2

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці2

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць