Грамадства1616

Офіс Святланы Ціханоўскай дапамог перадаць 150 дронаў на фронт

Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары.

Дапамогу ў дастаўцы тэхнікі зладзілі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны пераходны кабінет. Каардынаваў працэс Генадзь Манько — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

«Дапамога добраахвотнікам ва Украіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект «народны дрон» быў прэзентаваны ў рамках Канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Шмат сустрэч па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах «еўратура» прадстаўнікоў Палка імя Каліноўскага. І толькі на абмеркаванні справа не заканчваецца: як мы бачым, дроны ўжо сёння перададзеныя Палку і гэтая праца будзе працягвацца», — сказаў Генадзь Манько падчас сустрэчы ў штабе Палка.

Усяго падчас візіту дастаўлена больш за 150 дронаў. Акрамя Палка імя Каліноўскага іх перадалі ў такія падраздзяленні, як Трэцяя штурмавая брыгада, «Кракен», «Азоў» і іншыя.

Каментары16

  • Цікава
    02.04.2024
    Жыве Беларусь!
  • Офісы-кабінеты
    02.04.2024
    Вось гэта Справа., верна. Толькі добра было б, калі офісы-кабінеты Ціханоўскай аказвалі палку Каліноўскага падтрымку ў міжнародных стасунках і забяспечвалі беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне фінансава.
    А не толькі "дапамогу ў дастаўцы тэхнікі", якую сабралі зусім іншыя людзі.
  • Жыве Беларусь!
    02.04.2024
    Малайцы, вялякі дзякуй! Разам падрымліваем нашых ваяроў з Палка Каліноўскага!

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам3

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў4

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць