Свет77

Расія купляе ў Кітая геаданыя для нанясення ракетных удараў па Украіне — Bloomberg 

Акрамя гэаданых, Кітай пастаўляе Расіі мікраэлектроніку, станкі для вытворчасці танкаў, оптыку і ракетнае паліва. 

Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Крамлі, 20 сакавіка 2023 года. Фота: Sergei Karpukhin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Як піша Bloomberg, ЗША папярэджваюць сваіх саюзнікаў, што Кітай узмацняе падтрымку Расіі, у тым ліку шляхам надання ёй звестак геапрасторавай разведкі (спадарожнікавых здымкаў) для ваенных мэтаў.

Па словах крыніц, знаёмых з сітуацыяй, падтрымка Кітая таксама ўключае ў сябе пастаўкі мікраэлектронікі, станкоў для вытворчасці танкаў, оптыку і паліва для ракет. Акрамя гэтага, Масква і Пекін дамовіліся пра «пашырэнне касмічнага супрацоўніцтва».

Выданне нагадала, што на мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выказаў занепакоенасць лідару Кітая Сі Цзіньпіну падчас іх тэлефоннай размовы адносна падтрымкі Кітаем расійскай абаронна-прамысловай базы. Пра гэта расказвала прэс-сакратарка Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Адрыен Уотсан (Adrienne Watson).

Як піша Bloomberg, у 2023 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі дасягнуў рэкордных 240 мільярдаў долараў. Пасля сыходу заходніх вытворцаў і шматлікіх раўндаў санкцый Кітай стаў пастаўшчыком у Расію ўсяго: ад адзення да абсталявання і аўтамабіляў. У той жа час Расія павялічыла экспарт у Кітай такіх тавараў, як вугаль і нафта.

Выданне звяртае ўвагу, што Кітай і Ганконг таксама сталі для Масквы ключавымі варотамі для доступу да тэхналогій абмежаванага доступу, у тым ліку чыпаў і інтэгральных схем, якія выкарыстоўваюцца ў зброі або неабходныя для яе стварэння.

ЗША і ЕС унеслі ў санкцыйныя спісы некалькі кітайскіх фірмаў, якія займаліся гэтымі пастаўкамі, але гандаль не дэманструе прыкметаў спаду. У мінулым годзе адміністрацыя Байдэна таксама наклала санкцыі на кітайскую кампанію за перадачу спадарожнікавых здымкаў расійскай фірме, якая, у сваю чаргу, перадавала іх ПВК «Вагнер».

Як сцвярджаюць ананімныя крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, падтрымка Расіi з боку Кітая ў апошнія месяцы ўзмацнілася. Трывожную інфармацыю пра яе маштабы і значэнні еўрапейскім саюзнікам на мінулым тыдні паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Блінкен папрасіў саюзнікаў падняць гэтую тэму непасрэдна ў зносінах з Кітаем і прыняць меры супраць кітайскіх юрыдычных асоб і кампаній.

Па словах крыніц Bloomberg, ЗША і іх саюзнікі будуць спрабаваць данесці сваю занепакоенасць да Пекіна і актывізаваць намаганні па спыненні падтрымкі Кітаем расійскай абароннай прамысловасці.

Міністр фінансаў ЗША Джанет Елен (Janet Yellen) 6 красавіка на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Дзяржаўнай рады КНР Хэ Ліфэнам папярэдзіла пра «значныя наступствы» для кітайскага бізнэсу ў выпадку, калі будзе выяўлена, што кампаніі краіны аказваюць матэрыяльную падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны або яе ваенна-прамысловай базы.

Чытайце яшчэ:

Кітай пабудаваў дзеля чагосьці ў пустыні копію ўрадавага раёна сталіцы Тайваня

Не Захад, а Кітай уяўляе сабой сёння найбольшую пагрозу эканоміцы Расіі. І прычына тут — сонца і вецер

Кітай абвінавацілі ў маштабным узломе, «які закрануў мільёны людзей». Што вядома?

Каментары7

  • Пакойня
    08.04.2024
    Зноў занепакоеннасць і смешныя санкцыі.
    Над Байдэнам смяееца ўвесь свет, праз яго недарэчнасць і безволле.
    Мабыць ён стане самым горшым прэзідэнтам у гісторыі ЗША.
  • Valadzimir
    08.04.2024
    ЗША напаролісь на кітайскі "бесконечный путь хитрости", але такі шанец, магчыма, ёсьць і ў Расеі.
  • Жэка
    08.04.2024
    Valadzimir, акрамя украінскай прапаганды. Там усё яшчэ "Байдэн прідэ - порядок навідэ".

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы4

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць