Свет11

Забойца, які зарэзаў шэсць чалавек у гандлёвым цэнтры Сіднэя, спецыяльна абіраў жанчын

Адзіны загінулы мужчына — ахоўнік цэнтра 30-гадовы Фараз Тахір, які паспрабаваў спыніць забойцу.

Група людзей ускладае кветкі ля гандлёвага цэнтра ў Сіднэі ў панядзелак, 15 красавіка 2024 года. Фота: Mark Baker / AP

Як лічыць аўстралійская паліцыя, мужчына, які зарэзаў шасцярых наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў Сіднэі, відаць, выбіраў у якасці ахвяр жанчын, піша Бі-бі-сі.

Пяць з шасці загінулых ад рук Джоэла Каўчы ў гандлёвым шматлюдным комплексе Westfield Bondi Junction былі жанчынамі. Яшчэ некалькі чалавек, у тым ліку маленькая дзяўчынка, атрымалі раненні.

Як сказала інтэрв'ю аўстралійскаму тэлеканалу ABC News камісар паліцыі Новага Паўднёвага Уэльса Карэн Уэб, было «відавочна», што Каўчы выбіраў у якасці ахвяр менавіта жанчын.

Адзіны загінулы мужчына — ахоўнік цэнтра 30-гадовы Фараз Тахір, які паспрабаваў спыніць забойцу

Іншымі ахвярамі сталі 47-гадовая Джэйд Янг, 55-гадовая Пікрыя Даршыа, 25-гадовая Доун Сінглтан, 38-гадовая Эшлі Гуд і Чэн Ісюань, якой меркавана было ад 20 да 30 гадоў.

«Відэазапісы кажуць самі за сябе — сказала Уэб. — Для мяне і для іншых следчых відавочна … што злачынца засяродзіўся на жанчынах і пазбягаў мужчын».

«Мы не ведаем, што рабілася ў галаве ў злачынцы, і менавіта таму важна, каб дэтэктывы, не шкадуючы часу, апыталі тых, хто яго ведае».

Улады раней заявілі, што ў Каўчы, хутчэй за ўсё, былі праблемы з псіхічным здароўем.

Яго бацька, Эндру Каўчы, распавёў журналістам, што Джоэл пакутаваў на псіхічныя захворванні і нядаўна спыніў прыём лекаў.

«Для вас ён пачвара. Для мяне ён быў вельмі хворым хлопчыкам», — сказаў ён у відэароліку, апублікаваным газетай The Australian.

«Ён хацеў дзяўчыну, у яго не было сацыяльных навыкаў, і ён быў засмучаны да страты розуму», — дадаў ён, калі яго спыталі, чаму яго сын мог напасці на жанчын.

Эшлі Гуд была смяротна параненая, спрабуючы абараніць сваю дзевяцімесячную дачку, якая таксама атрымала раненне. Яе тэрмінова даставілі ў бальніцу, і, па словах прадстаўнікоў штата, пасля некалькіх гадзін экстранай аперацыі стан дзіцяці значна палепшыўся.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз пацвердзіў, што кітаянка Чэн Ісюань была студэнткай і вучылася ў Сіднэі. Аб трагедыі паведамілі членам яе сям'і, і зараз яны едуць у Аўстралію.

Працадаўца Доўн Сінглтан — з крамы моднай вопраткі ў гандлёвым цэнтры — у сваім паведамленні ў сацыяльных сетках адгукнуўся пра яе як пра «мілага, добрасардэчнага чалавека, у якога ўсё жыццё было наперадзе».

Фараз Тахір, па словах прэм'ер-міністра, зусім нядаўна іміграваў у Аўстралію з Пакістана.

Чатыры чалавекі, пацярпелыя падчас нападу, ужо выпісаныя з лякарні. Па даных мясцовых СМІ, яшчэ восем знаходзяцца ў стане ад цяжкага да стабільнага.

Для расследавання інцыдэнту была створана спецыяльная ўдарная група; паліцыя штата Новы Паўднёвы Уэльс заявіла, што расследаванне можа працягнуцца некалькі месяцаў.

Прэм'ер-міністр Новага Паўднёвага Уэльса Крыс Мінс сказаў, што ўвесь Сіднэй узрушаны гэтым злачынствам, і абвясціў пра правядзенне расследавання дзеянняў паліцыі.

Каўчы ўжо трапляў у поле зроку паліцыі ў сваім родным штаце Квінсленд, але яго ніколі не арыштоўвалі і не прыцягвалі да адказнасці. Па дадзеных прадстаўнікоў паліцыі Квінсленда, на працягу некалькіх гадоў ён вёў вандроўны лад жыцця, а ў 17 гадоў у яго ўпершыню дыягнаставалі псіхічнае захворванне.

Інфармацыі пра лячэнне Каучы ад псіхіятрычных захворванняў у Новым Паўднёвым Уэльсе — штаце, дзе адбыўся напад, — не, і ўлады абяцаюць старанна расследаваць сітуацыю.

Напад у адным з самых буйных і папулярных гандлёвых цэнтраў краіны ўзрушыў Аўстралію, дзе масавыя забойствы адбываюцца рэдка.

У панядзелак па ўсёй краіне прыспусцілі сцягі, будынак Сіднэйскага опернага тэатра падсвятлілі агнямі ў знак памяці аб ахвярах.

Да Bondi Junction прыходзяць людзі, каб пакінуць кветкі і паштоўкі ля імправізаванага мемарыяла.

Каментары1

  • Юра
    15.04.2024
    Профборці з антисемітизмом ще не підняли геволт,що забойца ні вчому не винен,а його очорнюють антисеміти і нацисти Гітлера?

Цяпер чытаюць

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовая беларуска жыве ў Новай Зеландыі і расказвае, як яно18

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць