Грамадства

Асудзілі яшчэ двух фігурантаў «карагоднай справы» ў Брэсце

23, 24 і 26 красавіка 2024 года суд Брэсцкага раёна разгледзеў крымінальную справу супраць Ксеніі Турубчук і Дзмітрыя Мірашнічэнкі. Справу разглядала суддзя Алена Круковіч, паведамляе «Берасцейская вясна».

Брэст 13 верасня. Фота: МУС

Брэст 13 верасня. Фота: МУС

Абодвух абвінавачаных асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Вядома, што іх судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце.

Такім чынам, на гэты момант вядома ўжо пра 137 чалавек, якіх асудзілі па «карагоднай справе» паводле крымінальнага артыкула, калі 13 верасня 2020 года людзі ў Брэсце прайшліся маршам па горадзе, спыніліся на праезнай частцы на скрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава, стаялі там і спявалі песні, частка вадзіла карагод.

Сілавікі разагналі акцыю, упершыню ў гісторыі Брэста ўжыўшы для гэтых мэтаў вадамёт. Многіх пратэстоўцаў спачатку асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП (тады гэта быў артыкул за так званае «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства»). Але потым распачалі справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць