Грамадства77

Школьнікаў прымусілі на дыктоўцы да Дня перамогі пісаць цытаты Лукашэнкі

3 мая ў школах і гімназіях Беларусі прайшла Усебеларуская дыктоўка «Я раскажу пра Перамогу», прысвечаная Дню перамогі. На ёй школьнікам дыктавалі сярод іншага і цытаты з Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла чытачка выдання «Флагшток», якая працуе настаўнікам у адной са школ Гомельшчыны.

Вучні ДУА «Сярэдняя школа № 15 горада Гомеля» пры напісанні дыктоўкі. Фота: тэлеграм-канал Навабеліцкай адміністрацыі

Дыктоўка прадугледжвала тры варыянты тэксту для вучняў 1-4, 5-9 і 10-11 класаў. Пры гэтым у дыктоўках для сярэдніх і старэйшых класаў былі і цытаты з Лукашэнкі, якія займалі ад 1/5 да 1/4 конкурсных тэкстаў.

Тэкст для старэйшых класаў дадаткова змяшчаў працяглы Спіс прапагандысцкіх «вайскова-патрыятычных» акцый, якія праводзяцца ўладамі.

Каментары7

  • Школа ў РБ
    04.05.2024
    Тупой і яшчэ тупейшыя
  • Ёсік
    04.05.2024
    Задзяўблі гэтай вайной. Няма што народу прапанаваць, таму і ўзгадваецца савок і жыцьцё ў ім. Самае смешнае, што аб тым жыцьці верзяць 25-30 гадовыя дзецюкі ды дзеўкі, якія не жылі ў той жабрацкі час. Спрачаўся са мной адзін аб стабільнасьці, працоўным месцы, кватэры бясплатнай. Але, каб нешта набыць паесьці, трэба зь 10 да 11 патрапіць у краму, на працы шмат нейкага незразумелага га.на выраблялі, абутку ды адзеньня чалавечага амаль няма, А кватэру атрымаць - гадоў 5-10 у чарзе пастаяць. Пустабрэхі.
  • Фенцык АГ, цытаты
    04.05.2024
    "Ня ўсё дрэннае зьвязана ў Германіі з так званым Адольфам Гітлерам.."

    "Я такое гаварыў?! Дзе?? Гэта фальшыўка, вырабленая ў Польшчы.."

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі60

Павук лічыць, што пасля скандалу дзейнічаў правільна32

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы1

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай26

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць