Спорт22

Віктар Ганчарэнка расказаў, ці гатовы ўзначаліць нацыянальную зборную

Беларускі трэнер, які 11 разоў быў прызнаны найлепшым у краіне па выніках года, расказаў, ці гатовы ён узначаліць нацыянальную футбольную зборную.

Betnews.by

«У душу кожнаму залезці не магу, але любы трэнер марыць, што на нейкім этапе кар’еры атрымаецца папрацаваць з нацыянальнай зборнай. Іншая справа, што, знаходзячыся ў такім залатым узросце, трэніраваць на працягу шасці міжнародных вокнаў — складана. Я люблю штодзённую працу. Мне яна дастаўляе задавальненне. На дадзены момант слаба ўяўляю спецыфіку працы трэнерам зборнай. Гэта ўжо недзе бліжэй да канца трэнерскай кар’еры», — сказаў ён.

Са жніўня 2023 года зборную Беларусі па футболе трэніруе іспанскі спецыяліст Карлас Алос. Пры ім каманда атрымала шэсць перамог, згуляла восем нічыіх і пацярпела 10 паразаў. 

У адборы да чэмпіянату свету 2026 у зборнай Беларусі чатыры паразы: ад Грэцыі (1:5), Даніі (0:6) і Шатландыі (0:2, 1:2) і не мае нават тэарэтычных шанцаў на другое месца, якое ставілася за мэту федэрацыяй футболу, хоць гэта адразу было нерэальна.

Апошнія тыдні ў футбольным асяроддзі вядзецца дыскусія, хто б мог узначаліць зборную.

Самым паспяховым этапам Віктара Ганчарэнкі быў барысаўскі БАТЭ, які пры ім шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, упершыню вывеў клуб у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў і гуляў там не раз.

Потым працаваў у Расіі з «Кубанню», ЦСКА, «Краснадарам», «Уфой», «Уралам», «Пары НН». З ЦСКА станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату суседняй краіны, але апошнія гады трэнерская кар'ера не задалася.

Спачатку ён не здолеў захаваць «Урал» у прэм'ер-лізе, а потым яго пазвалі ў «Пары НН», каб ён пакінуў клуб у вышэйшым дывізіёне, клуб фінішаваў 13-м, прайграў у стыкавых матчах «Сочы», і беларуса звольнілі. Але «Пары НН» застаўся ў прэмхер-лізе, бо «Хімкі», што фінішавалі ў мінулым сезоне 12-я, не атрымалі ліцэнзію.

Каментары2

  • Vic Sanders
    01.11.2025
    Віктар , прыйдзе час , будзеш
  • Жвір
    01.11.2025
    Спадар разумее, што ў дадзены момант, і час жыцьця беларускага футбола, на пасадзе трэнера зборнай каманды роднай краіны можна толькі зусім зганьбіць імідж, на столькі, што ўсе шанцы ўладкавацца ў прыстойны чэмпіянат будуць страчанымі назаўжды. Таму цалкам зразумела, што "гэта ўжо недзе бліжэй да канца трэнерскай кар’еры". :)) Аднак я ўпэўнены, што ў 2010 - 2015 гады Ганчарэнка ўзяўся б за справу ў зборнай...

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек1

У гістарычным цэнтры Магілёва паставілі скульптуру паўголага армрэслера5

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць