Грамадства

«Ачухаўся, значыць усё нармальна». Экс-палітвязень расказаў, як перанёс алергію на цвіль у турме

Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў пра неаказанне яму дапамогі пры алергіі на цвіль у гродзенскай турме № 1, а таксама пра здзек канваіраў са зняволеных з псіхічным разладам падчас этапу ў сталыпінскім вагоне.

Фельчар паглядзеў і сказаў: «Ну ачухаўся — усё нармальна»

«Магу расказаць гісторыю, якая адбылася асабіста са мной і паставіла мяне перад выбарам паміж жыццём і смерцю. Гісторыя здарылася ў гродзенскай турме: у мяне быў канфлікт з аператыўнікамі і мяне адправілі ў кругасветку. Я мяняў камеры кожныя адзін-два дні. У адно з такіх наваселляў я трапіў у камеру, дзе было ўсё пашкоджана шэрай цвіллю. У мяне на яе алергія, я пра гэта ведаў. Я адразу ім заявіў, што ў мяне алергія, я буду дрэнна сябе адчуваць і не ведаю, што можа быць са мной. Яны праігнаравалі гэты момант, акрамя таго адправілі мяне на верхнюю шконку, там дзе павінны ляжаць «палітычныя», па іх правілах. А там было ўсё пашкоджана цвіллю вакол мяне. Я вось усю ноч і па сутнасці ўвесь дзень удыхаў гэтыя мікрачасцінкі цвілі.

На трэцюю ноч мне стала дрэнна, я пайшоў памыцца да ракавіны і ў гэты момант пачаў губляць прытомнасць. Пачаў падаць назад ніцма, яшчэ і з пастамента, з вышыні. І толькі дзякуючы таму, што мяне падхапіў сукамернік, я не разбіў сабе галаву. Сукамернікі пачалі стукаць у дзверы, праз нейкі час прыйшоў дзяжурны фельчар. Ён паглядзеў, сказаў: «Ну ачухаўся — усё нармальна». Так са мной адбывалася яшчэ адзін раз, і тое ж самае: «Ачухаўся — усё нармальна». А на трэці раз адбывалася судовае пасяджэнне, нас туды везлі. І, адпаведна, ім нібыта трэба было мяне везці і вось толькі праз гэтае яны мне ўкалолі нейкі там укол, з іх слоў гарманальны. Ну і я паехаў у суд, там у судзе я сказаў, што мне не аказваюць дапамогу. Мяне пасля гэтага перавялі ў іншую камеру. Што б было са мной далей — невядома, калі б я застаўся ў той камеры.»

«Зашпілілі яму кайданкі за спіну і зацягнулі іх так моцна, каб было балюча яму варушыцца»

Таксама Вадзім распавёў пра гісторыю, якая здарылася з ім падчас этапу ў сталыпінскім вагоне, у якім перавозяць зняволеных у месцы зняволення:

«У аднаго зняволенага на фоне прысуду нейкі шызафрэнічны прыпадак здарыўся. Перастаў пазнаваць усіх, пачаў буяна сябе паводзіць. Так яны што зрабілі?

Звычайна нас везлі як? У кайданках, нягледзячы на краты, кайданкі наперадзе. І вось ты цэлыя суткі ў кайданках і ясі, і ў прыбіральню ходзіш. Яны [канваіры] проста не знайшлі нічога больш разумнага, як зашпіліць яго кайданкі за спіну і зацягнуць іх так моцна, каб было балюча яму варушыцца. Я выходзіў у прыбіральню і бачыў, што ён проста ляжыць ніцма, тварам уніз, і ў яго рукі зашпіленыя кайданкамі назад».

Каментары

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць