Свет

Іранскі пасол назваў імаверную прычыну крушэння верталёта прэзідэнта Раісі

Прычынай крушэння верталёта Раісі стала дрэннае надвор'е, гэта пакуль асноўная версія, сказаў пасол Ірана ў Беларусі. Расследаванне працягваецца. Верталёт разбіўся ў гарах пры моцным тумане.

Скрыншот відэа

Прычынай крушэння верталёта прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі маглі быць дрэнныя ўмовы надвор'я, заявіў іранскі пасол у Беларусі Алірэза Самеі, паведамляе «РІА Навіны».

«На жаль, верталёт нашага прэзідэнта здзейсніў жорсткую пасадку з-за дрэнных кліматычных умоў. Быў вельмі густы туман, нават снег, бачнасць была самая мінімальная, горная, цяжкадаступная мясцовасць», — сказаў дыпламат.

Ён дадаў: «Тое, што нам вядома, — гэта дрэнныя ўмовы надвор'я, густы туман разам з ападкамі, снег, горная мясцовасць, лясы», — удакладніўшы, што гэта, хутчэй за ўсё, «першая версія таго, што здарылася». Пасол адзначыў, што спецкамісія высветліць дакладныя прычыны катастрофы, вывучыць умовы надвор'я і тэхнічныя ўмовы палёту, расследаванне ўжо вядзецца.

Амбасадар Ірана ў Расіі Казем Джалалі заявіў, што не ў курсе версіі аб тэракце, якая абмяркоўвалася ў сацсетках, паколькі быў заняты абмеркаваннем з расійскімі калегамі спосабаў дапамогі ў пошукавай аперацыі. Ён падкрэсліў, што разбіральніцтва ў сувязі з трагедыяй яшчэ ідзе, адзінай версіі пакуль няма.

Верталёт з Раісі і іншымі членамі іранскай дэлегацыі на борце пацярпеў крушэнне на паўночным захадзе Ірана пасля візіту ў Азербайджан 19 мая. Палёт здзяйсняўся на амерыканскім верталёце Bell 212. Ён быў распрацаваны каля 50 гадоў таму для Узброеных сіл, у Іране яго мадэрнізавалі: павялічылася грузападымальнасць для перавозкі да 15 чалавек, уключаючы пілота.

Каментары

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы15

Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе3

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах13

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу8

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць