Улада

Попыт на валюту моцна перавышае прапанову

Працяг такой сітуацыі змусіць Нацбанк чарговы раз дэвальваваць беларускі рубель.

Як і год таму, на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на валюту стабільна перавышае яе прапанову.

Попыт \ прапанова, млн USD
26 студзеня: попыт 37,0 прапанова 5,1
25 студзеня: попыт 48,1 прапанова 8,5
22 студзеня: попыт 31,9 прапанова 32,3
21 студзеня: попыт 29,0 прапанова 7,2
20 студзеня: попыт 22,1 прапанова 5,3
19 студзеня: попыт 47,6 прапанова 10,6
15 студзеня: попыт 25,6 прапанова 4,1

Гэты верны знак, што экспартныя паступленні ў Беларусь застаюцца на нізкім узроўні. Працяг такой сітуацыі змусіць Нацбанк чарговы раз дэвальваваць беларускі рубель.

У канцы мінулага года Лукашэнка заяўляў, што ў 2010-м новых крэдытаў МВФ не спатрэбіцца. Выглядае, аднак, што толькі новыя запазычванні могуць кампенсаваць дэфіцыт бягучага рахунку Беларусі. Тым больш што дадатковы ўдар па чаканнях нанесла жаданне Расіі скараціць прыхаваныя нафтавыя датацыі беларускага рэжыму.

26 студзеня даляр паўтарыў рэкорд, устаноўлены ў ліпені мінулага года. Курс, аб'яўлены, Нацыянальным банкам на заўтра, складае 2882 рубля. Што да продажу валюты ў абменніках, то там амерыканскія грошы перайшлі мяжу ў 2900 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні3

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску25

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні3

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць