Грамадства1313

«Што ў нас адбываецца?» Прарасійская актывістка Мірсалімава зноў распавяла пра палітычныя затрыманні 

Прарасійская актывістка-сталіністка Эльвіра Мірсалімава апублікавала пост, у якім расказала пра чарговае палітычнае затрыманне «ябацькі», які адсядзеў 15 сутак за «экстрэмізм» і «страціў любімую працу».

Эльвіра Мірсалімава

«Учора сустрэла знаёмага — не змагар, нават наадварот — з прадзяржаўных (не «прарасійскіх». «Прадзяржаўнікі», т. зв. «ябацькі», як правіла, паглыблення расійска-беларускай інтэграцыі не хочуць: у іх тут «беларускі сацыялізм у адрозненне ад расійскага алігархізму » — менавіта так, у супрацьпастаўленні… але «за бацьку, за бацьку»…), публічны чалавек у горадзе… адседзеў 15 «сутак» за «экстрэмізм». Страціў любімую працу», — расказвае Мірсалімава.

Эльвіра піша, што судзілі «публічнага чалавека ў горадзе» за нейкія старыя падпіскі на каналы, якія «цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі, а тады давалі інтэрвʼю з цэлымі міністрамі».

«Падзяліліся ўражаннямі — як гэта нам, «палітычным», як называюць нас супрацоўнікі ізалятара, спаць марознымі начамі на голай металічнай шконцы і як бессэнсоўна заклікаць да справядлівасці… і кожны раз адно і тое ж пытанне — «што ў нас адбываецца, калі законапаслухмяныя грамадзяне, сустракаючыся, абмяркоўваюць «свае суткі»?» — дзівіцца Мірсалімава.

Нядаўна Мірсалімава заявіла, што выдаліла свае профілі ў фэйсбуку пасля даносаў з боку ябацек і тэлефанавання з міліцыі.

Актывістку раней двойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з палітычнымі апанентамі. 

Каментары13

  • #СвоихНеБросаем
    26.05.2024
    Эльвирочка, родненькая, держись там, в Витебске! Наше время придет, за все ответят беланацики и их паслугачи в органах влады!
  • Пеця
    26.05.2024
    Не ў вас, а ў нас. У вас ў Гадзюкіна апяць ідуць дажджы
  • .
    26.05.2024
    #СвоихНеБросаем, со свистом поплывёшь в свои родные говени, вы уже славно обосрались в Украине

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць