Грамадства22

Навукоўцы прагназуюць значны скачок працягласці жыцця да 2050 года ў Беларусі

Што паўплывае на гэта? І што зменіцца ў суседзяў?

Вынікі даследавання, апублікаваныя ў часопісе The Lancet, прадказваюць рост глабальнай працягласці жыцця на 4,9 года для мужчын і на 4,2 года для жанчын да 2050 года.

Чакаецца, што найбольшы прырост будзе назірацца ў краінах з нізкай чаканай працягласцю жыцця. Гэта паспрыяе збліжэнню чаканай працягласці жыцця ў розных рэгіёнах.

Адзначаецца, што гэтая тэндэнцыя шмат у чым абумоўленая мерамі грамадскай аховы здароўя, якія дазволілі прадухіліць і палепшыць паказчыкі выжывальнасці пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, COVID-19 і CMNN-захворваннях (інфекцыйных, мацярынскіх, неанатальных і аліментарных).

Даследаванне паказвае, што працягваецца змяшчэнне цяжару хвароб у бок неінфекцыйных захворванняў (NCD) — такіх як сардэчна-сасудзістыя, рак, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх і дыябет. Самымі важкімі фактарамі рызыкі іх развіцця будуць атлусценне, высокі крывяны ціск, неаптымальнае харчаванне і курэнне.

Вучоныя прагназуюць, што ў будучым усё больш людзей стане жыць даўжэй, але пры гэтым больш гадоў будуць праводзіць ва ўмовах дрэннага здароўя. Згодна з прагнозамі, чаканая працягласць жыцця ў свеце павялічыцца з 73,6 года ў 2022 годзе да 78,1 года ў 2050 годзе.

Forecast of life expectancy until 2050 Прогноз продолжительности жизни до 2050 года Прагноз працягласці жыцця да 2050 года
Крыніца: матэрыялы артыкула

Глабальная чаканая працягласць здаровага жыцця (HALE) — сярэдняя колькасць гадоў, якія чалавек можа пражыць у добрым стане здароўя, — павялічыцца з 64,8 года ў 2022 годзе да 67,4 года ў 2050 годзе.

Што тычыцца Беларусі, то ў нас сярэдняя працягласць жыцця жанчын складзе 82 гады (+6,3), што больш за глабальны прагноз і для рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, і Цэнтральнай Азіі.

Пры гэтым у добрым стане здароўя (HALE) беларускія жанчыны, народжаныя ў 2050-м, змогуць дажыць да 70,9 года (+4,7 года).

А вось прагноз для мужчын выглядае не такім аптымістычным. Чакаецца, што народжаныя ў 2050 годзе мужчыны будуць жыць 73,6 года, што на 1,9 года меней за рэгіянальны паказчык і на 2,4 за глабальны.

Што тычыцца гадоў з добрым станам здароўя (HALE), то іх будзе 65,1. Прырост складзе 5,2 года, што больш за сярэдні па планеце.

Глобальная ожидаемая продолжительность здоровой жизни (HALE) Global Healthy Life Expectancy (HALE) Глабальная чаканая працягласць здаровага жыцця (HALE)
Крыніца: матэрыялы артыкула

Пры гэтым прагноз агульнай працягласці жыцця і HALE як для мужчын, так і для жанчын выглядае лепшым за Расію і Украіну, але горшым за Эстонію, Літву, Латвію і Малдову.

Аўтары даследавання адзначаюць, што заўважылі тэндэнцыю на змяншэнне няроўнасці ў працягласці жыцця паміж рэгіёнамі з самым высокім і самым нізкім узроўнем даходу. Прычым найбольшы рост паказчыку чакаецца ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары.

Найбольшая магчымасць паскорыць скарачэнне глабальнага цяжару хвароб — гэта палітычныя меры, накіраваныя на прафілактыку і змякчэнне фактараў рызыкі, звязаных з ладам жыцця і харчаваннем.

@nashanivanews Небяспечная хвароба пагражае беларусам #беларусь #болезнь #бешенство #коровы #нашаніва #беларускаямова #бруцеллез ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары2

  • а
    28.05.2024
    количество и КАЧЕСТВО докторов в сасуте говорит об обратном.....
  • а
    28.05.2024
    https://gazetaby.com/post/vrach-beloveshkin-zdorove-belarusskoj-nacii-krajne-nizkoe-imeyushhee-t/200583/

    статья в тему

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць