Мігранты робяць коп'і і атакуюць памежнікаў.

Тры польскія памежнікі пацярпелі пасля нападаў з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
Адзін з памежнікаў атрымаў сур'ёзнае нажавое раненне. Яго калегу крыху раней ударылі разбітай пляшкай, яшчэ адзін памежнік атрымаў раненне пасля ўдару самаробным кап'ём, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Напад з дапамогай «ружачкі» адбыўся ў раёне пагранзаставы ў Белавежы. Мігрант, які спрабаваў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, ударыў памежніка разбітай пляшкай у твар.
У раёне заставы ў Дубічах-Царкоўных прарвацца спрабавала група з дзевяці мігрантаў. Адзін з іх параніў памежніка ў руку самаробнай зброяй — палкай з прымацаваным нажом.
Напады на памежнікаў адбываюцца кожны дзень. У іх кідаюць камяні, галінкі, пляшкі, страляюць з рагатак. Нядаўна мігранты пашкодзілі машыну памежнікаў — разбілі шкло і памялі кузаў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары