Усяго патроху99

У беларускім вадаёме ўпершыню вылавілі незвычайную рыбіну

Мінскі рыбалоў Яўген Вабішчэвіч злавіў у адным з вадаёмаў Дзятлаўскага раёна сонечнага акуня — незвычайную рыбіну, якая для мясцовай іхтыяфауны інвазіўная, паведамляе fishingby.com.

Фота: Яўген Вабішчэвіч

«Рыбка злоўленая на дзікім ізаляваным азярцы, быў вельмі здзіўлены і нават трохі шакаваны такім уловам», — расказаў рыбалоў.

Экзатычны прышэлец з Паўночнай Амерыкі ўпершыню з'явіўся на еўрапейскім кантыненце ў 1877 годзе. Дзякуючы добра развітай здольнасці адаптавацца да новых умоў пражывання, гэты від акунепадобных паспяхова рассяліўся па вадаёмах Еўропы і цяпер, па ўсёй бачнасці, стаў дабірацца да азёр Беларусі.

Сонечны акунь (Lepomis gibbosus) у нашай краіне адносіцца да інвазіўных відаў рыб, і ягонае распаўсюджанне вельмі непажаданае, бо гэты акунь складае харчовую канкурэнцыю для мясцовых відаў рыб і знішчае іх ікру.

Дзякуючы асабліваму клопату пра сваё патомства акуні гэтага віду хутка размнажаюцца і паступова выцясняюць са спрадвечных месцаў пражывання добра нам вядомага акуня рачнога (Perca fluviatilis).

Год таму няпрошаны госць з Амерыкі быў выяўлены ў рыбалоўных угоддзях Фінляндыі, крыху раней трывогу забілі ўкраінскія іхтыёлагі — сонечны акунь масава распладзіўся і стаў лавіцца ў вадаёмах Кіева.

У Беларусі, здаецца, гэта першы выпадак вылаву такой экзатычнай рыбіны.

Сонечны акунь ядомы, але прамысловага значэння гэтая рыбіна не мае, бо вырастае звычайна да памеру не больш за 15-20 см. 

Каментары9

  • РыБа
    03.06.2024
    рыбакоў намыла !
  • э
    03.06.2024
    Рыбак, рыба ж у колерах українського прапора. не?
  • Свабодны чалавек
    03.06.2024
    ЗАПРЭЦІЦЬ!

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

Самаробныя бомбы і трэніроўкі на стрэльбішчы. Аўстралійская паліцыя раскрыла падрабязнасці нападу на Бондзі-Біч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць