Трагічнае здарэнне адбылося сёння раніцай.

Фота: МНС
А 6:20 ратавальнікі атрымалі інфармацыю, што з моста па Пушкінскім праспекце саскочыў мужчына. У экстранную службу патэлефанаваў рыбак, які знаходзіўся непадалёк.
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі не знайшлі нікога на паверхні вады. Мужчыну ўдалося знайсці за 400 метраў ад моста. Яго дасталі з вады.
Да прыезду «хуткай дапамогі» ратавальнікі праводзілі рэанімацыю, аднак медыкі канстатавалі смерць мужчыны.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары