Культура

Памерла Наталля Афанасьева. Яна праектавала Мінскі планетарый і сталічныя жылыя кварталы

Беларускай архітэктаркі і ўдавы Леаніда Левіна не стала 30 мая на 88-м годзе жыцця.

Наталля Афанасьева за працай. Фота: БСА

Пра гэта паведаміў Беларускі саюз архітэктараў. 

Наталля Афанасьева нарадзілася 22 люты 1937 года ў расійскім горадзе Новакузнецку, што ў Кемераўскай вобласці.

У 1960 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля працавала ў майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект», а з утварэннем інстытута «Мінскграда» ў 1992 годзе перайшла ў яго разам з усёй майстэрняй.

З 1966 года была членам Саюза архітэктараў СССР.

Абсерваторыя ў мінскім парку імя Максіма Горкага. Фота: Гугл Карты

Да яе асноўных прац належаць праект Мінскага планетарыя і абсерваторыі ў парку імя М. Горкага (1964), праекты планіроўкі і забудовы сталічных жылых раёнаў Ракаўская шаша (1968), па вуліцах Аэрадромнай (1968), М. Горкага (1970), Паўднёвага Захаду (1976). Таксама прымала ўдзел у стварэнні генеральных планаў горада Мінска 1965, 1980 гадоў і ўсіх іх наступных карэктур.

За карэктуру генплана Мінска да 2000 года, якая была распрацавана ў 1982 годзе, аўтарскі калектыў атрымаў прэмію Савета Міністраў СССР. 

Наталля Афанасьева з мужам Леанідам Левіным і дачкой Галінай. Фота: «Звязда»

Са сваім будучым мужам, Заслужаным архітэктарам Беларусі і старшынёй Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Леанідам Левіным, Наталля пазнаёмілася ў час вучобы. У іх нарадзілася дачка Галіна, якая пайшла па слядах бацькоў, стаўшы таксама вядомай архітэктаркай і дзяячкай яўрэйскай грамады ў Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр спявак Крыс Ры2

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі14

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

Лукашэнка не прэтэндуе на больш чым дзясятак «Арэшнікаў»6

У Літве арыштавалі групу, якая дапамагала ваенпраму Расіі і Беларусі за еўрапейскія грошы. У ёй былі і беларусы2

У Гомелі асудзілі заснавальніка арт-вёскі і яшчэ траіх зняволеных па справе Гаюна

Арыштаваны гусляр «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў4

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў9

Міністр абароны Літвы: Грошы ад транзіту беларускага калію праз Літву можна пералічваць Украіне15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт4

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць