Грамадства66

«Я іх перамагла!» Кацярыне Ваданосавай удалося даказаць, што яна мела права на бясплатнае лячэнне ў Польшчы

Тэлевядучая і спявачка Кацярына Ваданосава даказала, што мела права на бясплатнае лячэнне ад анкалагічнага захворвання ў Польшчы. Да гэтага Нацыянальны фонд здароўя (NFZ) выставіў ёй рахунак. Сваю гісторыю Кацярына расказала на старонцы ў інстаграме.

Кацярына Ваданосава ў маі 2024 года

Анкалагічная хвароба грудзей у Ваданосавай была дыягнаставаная ў 2022 годзе. Яна была тады ўжо ў эміграцыі ў Польшчы, у Беларусь вярнуцца не магла, таму мусіла лячыцца ў гэтай краіне.

Як асоба, што знаходзілася тады ў чаканні міжнароднай аховы, Кацярына Ваданосава мела права праходзіць лячэнне бясплатна, але NFZ чамусьці вырашыў інакш, таму, як піша жанчына, «выставіў мне дзікі рахунак за аперацыі, хіміятэрапіі ды рэабілітацыю».

Яна з гэтым не пагадзілася і не змірылася, тым больш што пасля таго, як па яе справе аб ахове было вынесена станоўчае рашэнне, яна ўжо працавала па дамове, што прадугледжвала і медыцынскую страхоўку.

«Дык вось, калі працу па ўмове (і, адпаведна, унёскі ў фундуш здароўя) даказаць было даволі лёгка (хаця я да гэтага часу не разумею, чаму NFZ не атрымаў гэтую інфу ад ZUS), то са страхоўкай у чаканні аховы прыйшлося трошкі папацець», — піша Ваданосава.

Ёй прыйшлося прайсці праз моцныя бюракратычныя перашкоды:

«Прыйшлося некалькі разоў абіваць парогі цэнтра бежанцаў, шпіталя, уласна NFZ, а яны мяне шпынялі, як мячык футбольны: цэнтр пасуе шпіталю, шпіталь — цэнтру, цэнтр — лагеру бежанцаў, лагер — медцэнтру Petra Medica, і г. д. па коле».

Рэч у тым, што накіраванне ў шпіталь Ваданосава атрымала спачатку ў медпункце прыёмніка-размеркавальніка бежанцаў у Беластоку, а для анкалагічнага шпіталя гэта быў першы такі кейс, і адпаведна не было адпрацаванага алгарытму, што ў такіх выпадках рабіць.

«Але я іх перамагла! І яны нават выбачыліся! NFZ выбачыўся, уяўляеце?! Божа, якія цудоўныя людзі! І я не буду прадаваць нырку! Ды ніхто б і не купіў яе, з падазрэннем-та на злаякаснае ўтварэнне!», — радуецца Кацярына, дзякуючы ўсім тым, хто дапамагаў ёй на розных этапах.

Каментары6

  • Ясь
    14.06.2024
    Здароўя Кацярыне!
  • Малюся за тваё здароўе
    14.06.2024
    Кацюша, жыві доўга, здароўечка табе, прыгажуня! Радуй нас песнямі, вышыўкай, новымі перадачамі па гісторыі.
  • Паглядзіце як прыгожа
    14.06.2024
    Кацярына Ваданосава пра вышыўку і Беларусь. https://youtube.com/watch?v=SiyQB4wDzwA

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць