Меркаванні1212

Ці рыхтуе Лукашэнка пераемнікам Колю?

У новым выпуску ТОКу гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман выказаў свой погляд на лёс малодшага сына палітыка.

Мікалай Лукашэнка падчас візіту ў Манголію, чэрвень 2024. Скрыншот з Пула первого

Калі ўявіць, што Лукашэнка рашыўся б на транзіт улады ад бацькі да сына, то найбольш імаверным пераемнікам стаў бы Мікалай, разважае Фрыдман.

«У яго толькі адна магчымасць — гэта Мікалай, асабісты яго праект. Ён атрымлівае добрую адукацыю, вывучае замежныя мовы, шмат з Лукашэнкам ездзіць. Гэта яго сапраўдны праект».

@tokbelarus Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман #политика #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #лукашенко ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Але малодшы сын яшчэ вельмі малады для перадачы ўлады. У той жа час, заўважае аналітык, сам Лукашэнка не ўпэўнены ў тым, што гэтага хоча Мікалай.

Фрыдман называе Мікалая самым надзейным для Лукашэнкі варыянтам:

«Адносіны паміж бацькамі і дзецьмі бываюць розныя. Але што тычыцца асабістай бяспекі і гарантый таго, што курс будзе працягваецца, то тут шанцы самыя вялікія нават у параўнанні з тымі, хто ўдзельнічае ў стварэнні культу Лукашэнкі».

Аналітык не ўпэўнены, што нават такі вонкава цалкам адданы Лукашэнку чалавек, як Наталля Качанава, у выпадку прыходу да ўлады цалкам працягне яго курс.

На пытанне, чаму Мікалай, чалавек новага пакалення, будзе цалкам трымацца палітыкі бацькі, Фрыдман заўважыў, што тая сацыялізацыя, якую ён атрымлівае, і траекторыя, па якой яго рухае Лукашэнка, не гаворыць пра тое, што ў Мікалая могуць быць нейкія дэмакратычныя погляды. Аналітык нагадвае, што Лукашэнка сам праводзіў з Мікалаем шмат часу, таму можна ўявіць, што той знаходзіцца пад вельмі значным уплывам бацькі.

Фрыдман у якасці гістарычнага прыкладу прывёў прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Асад-старэйшы планаваў у якасці свайго пераемніка на пасадзе прэзідэнта старэйшага сына, брата Башара. Малодшаму сыну бацька дазволіў займацца тым, чым ён хоча.

Той атрымаў адукацыю афтальмолага ў Вялікабрытаніі. Але пасля заўчаснай смерці старэйшага брата Башара ў аўтакатастрофе бацька адклікаў Башара з Лондана і пачаў хуткімі тэмпамі рыхтаваць яго ў свае пераемнікі.

Пасля смерці бацькі, адзначае гісторык, Асад-малодшы шмат у чым працягнуў курс свайго бацькі. «Зразумела, што гэта не ідэнтычна. Але пераемнасць захавалася».

Але на сённяшні момант, заўважае Фрыдман, нічога не сведчыць аб тым, што Лукашэнка хацеў бы зрабіць з Мікалая будучага кіраўніка краіны.

«Лукашэнка, ведаючы, што гэта яго сын, і думаючы аб тым, каб той быў шчаслівым, магчыма, не жадае так актыўна яго прыцягваць», — разважае аналітык.

Але сітуацыя можа змяніцца ў будучым і вымусіць Лукашэнку пайсці на такі варыянт.

«Ёсць адзін фактар, які мы павінны пры нашых разважаннях улічваць. Лукашэнка — дыктатар, але ён даўно ўжо не малады дыктатар. Чалавек ужо ў сталым узросце. Ён не робіцца маладзейшым і здаравейшым. (…) Узнікнуць сур'ёзныя праблемы, і Лукашэнка не зможа выконваць сур'ёзныя абавязкі. Яму трэба будзе тэрмінова шукаць варыянты.

На дадзены момант па-ранейшаму такіх варыянтаў няма. Такога відавочнага плана Б на тую сітуацыю, калі ён не ў стане будзе кіраваць, у Лукашэнкі няма. І ён не хоча нават пра гэта разважаць».

Глядзіце цалкам:

Каментары12

  • Гражданин РБ
    18.06.2024
    А мне нравится Коля. Как минимум он красивей бати раз в 10
  • Смешныя вы ўсе
    18.06.2024
    Як масква скажа так і будзе, каго паставіць сюды, той і будзе кіраваць.
  • Лейцар коркавы
    18.06.2024
    Гішпанскі Франка таксама лічыў свайго сына прадаўжальнікам, але той зрабіў усё інакш.

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць