Грамадства11

У калоніях уводзяць кніжную цэнзуру: з турэмных бібліятэк прыбралі кнігі Оруэла і падручнікі польскай мовы

Зʼявілася інфармацыя з некалькіх крыніц пра тое, што ў месцах зняволення пачалі ачыстку бібліятэк ад кніг, якія адміністрацыі палічылі небяспечнымі, піша Радыё Свабода.

Звесткі з першай калоніі

Пра гэта, у прыватнасці паведаміў Свабодзе былы вязень адной з беларускіх калоній Мікалай, які вызваліўся ў 2024 годзе (імя вязня ў мэтах ягонай бяспекі змененае).

Пад забарону, паводле Мікалая, у ягонай былой калоніі падпалі раманы Джорджа Оруэла «Ферма» і «1984», раман-антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус паводле Фарынгейту», некаторыя кнігі сучасных беларускіх аўтараў, а таксама дапаможнікі ў вывучэнні некаторых замежных моваў.

«Ведаю, што з нашай бібліятэцы забралі «Ферму» і «1984« Оруэла, а таксама Брэдбэры, «451 градус паводле Фарынгейту«. Гэтыя кнігі раней дакладна былі, але сёлета іх не стала. І не стала дапаможнікаў у вывучэнні польскай мовы, увогуле любых кніг па-польску.

Што з імі зрабілі, невядома, але чалавек, які меў дачыненне да бібліятэкі, прагаварыўся, што кнігі знішчылі. Можа, у кацельні спалілі, а мо са смеццем вывезлі, але іх у калоніі ўжо няма. Ім абвешчаная вайна, гэта дакладна», — расказаў Мікалай.

Паводле сведчанняў Мікалая, у вязняў калоніі няма сумневу, што кнігі забралі з палітычных прычын.

«Раней можна было пачуць ад хлопцаў параўнанне кніг Оруэла з сітуацыяй у Беларусі, што ў нас дыктатура, як у «Ферме» альбо ў «1984«. Ці тое, што знішчэнне кніг, апісанае ў «Фарынгейце«, пачыналася ў нас — з абвяшчэння экстрэмістамі аўтараў, якіх раней прадавалі ва ўсіх крамах. І калі гэтыя кнігі зніклі з турэмнай бібліятэкі, усім стала зразумела, чаму гэта адбылося: каб больш такіх параўнанняў не было, каб меней гаварылі пра дыктатуру», — мяркуе суразмоўца Свабоды.

Па ўспамінах Мікалая, адабраннем пэўных кніг з бібліятэкі калоніі не абышлося.

«Сталі забіраць і тыя кнігі, якія былі на руках, у тым ліку ўзятыя на чытанне з бібліятэкі. Правядуць вобшук у атрадзе, знойдуць нейкую кнігу, забяруць ды яшчэ і папярэдзяць, каб больш такіх кніг не чытаў.

Хлопцы расказвалі, што гэта тычылася і некаторых беларускіх кніг, а таксама моўных падручнікаў. Асаблівая ўвага была да палітычных вязняў. Іхныя тумбачкі і пакеты з рэчамі правяралі з надзвычайнай пільнасцю», — згадаў Мікалай.

Звесткі з другой калоніі

Як вынікае з паведамлення праваабарончага тэлеграм-канала Mayday.Team, адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 часова забараніла вязням атрымліваць з волі пасылкі, у якіх ёсць кнігі.

«Адміністрацыя ПК-2 неафіцыйна папярэдзіла асуджаных, што прыблізна ў ліпені чакае новага загаду, які будзе рэгламентаваць новы парадак атрымання кніжных бандэроляў. Пакуль жа дадзены загад «паставіць кнігі на паўзу», — паведамляе тэлеграм канал магілёўскай «Вясны».

Што захады прынятыя і адносна кніжных бандэроляў, суразмоўца Свабоды Мікалай пацвердзіў. Мікалай у калоніі правеў больш за 3 гады. Былы вязень патлумачыў, якая сістэма атрымання кніг з волі існавала раней і якая дзейнічае цяпер.

«Раней кнігу з волі можна было атрымаць не толькі праз бандэроль, але і проста ад сваякоў падчас спаткання. У гэтым выпадку толькі трэба было папярэдне ўзгадніць назву з адміністрацыяй. Год таму гэтак атрымліваць кнігі забаранілі, сказалі, што ўсё мусіць праходзіць праверку цэнзараў, таму каб слалі толькі пасылкамі ці бандэролямі. Але неафіцыйна запэўнілі, каб за падручнікі не хваляваліся, іх прапусцяць. Але сёлета сказалі, што адмяняюцца любыя кніжныя пасылкі і бандэролі. А чаму — без тлумачэння. Мяркую, усё з той жа прычыны — каб не было іншадумства», — расказаў Мікалай.

Каментары1

  • Владислав
    19.06.2024
    А цяпер практыка рамана 1984...

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць