Гісторыя77

Археолагі расказалі, ці ўдалося адшукаць на дне Бярэзіны скарб Напалеона

17 чэрвеня скончыліся падводныя археалагічныя даследаванні на Бярэзіне, на месцы пераправы арміі Напалеона ў лістападзе 1812 года. Археолаг Вадзім Кошман расказаў «Мінскай праўдзе», што ўдалося знайсці на дне Бярэзіны падчас гэтай экспедыцыі.

Экспедыцыя працавала каля вёскі Студзёнка, а праводзіў даследаванні Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з дайвінг-цэнтрам. Вадзім Кошман расказаў, якім знаходкамі ў выніку ўдалося ўзбагаціць навуку:

«Частка ад посуду, заклёпкі ад абозаў, шмат гузікаў… Апошнія ёсць вялікія і малыя. Яны шмат нам гавораць, бо маюць ідэнтыфікацыйны нумар, які дазваляе лакалізаваць палкі ў канкрэтным месцы. Іх было каля 30-40 на мундзіры. Вось гэты адносіцца да 3-га Партугальскага легіёну, на ім ёсць надпіс.

У нас ёсць гузічкі і 1-га Легіёну. Яны ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у гэтым раёне. Вось кіцельны гузік Расійскай імперыі больш позняга часу, XIX стагоддзя. На ім пазначаны 1857 год.

Гузік, знойдзены падчас экспедыцыі. Фота: mlyn.by

А вось гэта кулі са свінцу, якімі забівалі людзей. Ёсць сярод іх і жаваная куля. Яе давалі ў зубы чалавеку, калі рабілі аперацыю. А гэта кавалачак ад ядра пасля разрыву. Яны былі пустыя ўсярэдзіне, круглыя.

Дастаткова шмат знайшлі тыповых спражак таго перыяду. Яны выкарыстоўваліся на амуніцыі, як салдацкай, так і афіцэрскай.

Знайшлі і фрагменты слоіка — ганчарнага посуду, якім, хутчэй за ўсё, карысталася мясцовае насельніцтва XVII — XVIII стагоддзяў. Гэта быў даволі вялікі посуд. Вушкі ад катла, на якія чапляўся абруч. Сценка віннай бутэлькі. У абозе знаходзілася вялікая колькасць віна і шампанскага, якое таксама выдавалася афіцэрам і салдатам — і для сугрэву, і для традыцый.

У 2012 годзе знайшлі на беразе Бярэзіны фрагмент бутэлькі з таўром і датай 1809 год».

Спражкі, знойдзеныя падчас экспедыцыі. Фота: mlyn.by

Падчас экспедыцыі таксама вяліся здымкі, на матэрыялах якіх плануюць выпусціць дакументальны фільм.

Сумесныя выезды падводнікаў і археолагаў у розныя месцы Беларусі вядуцца з 2015 года. Падчас гэтых экспедыцый былі сярод іншага знойдзеныя даспехі рыцара з ракі Віхра, старажытны човен з Нёмана, унікальныя ядры каля замка Жабер, барысаўскія байдакі (патанулыя караблі), шабля мамлюка, ваяра спецыяльнага падраздзялення, і многае іншае.

Каментары7

  • Acab
    22.06.2024
    І застаўся ад цябе толькі гузік. Прарочыя словы спадара Кулінковіча пра папіл бюджэтаў на рацэ Бярэзіне. Вечны спакой!
  • Acab
    22.06.2024
    Акабчыка Маленькага наведалі іншаплянэцяне. Акабчык не разгубіўся і пытаецца: «Спадары іншаплянэцяне, а ці гісторыя гэта навука?» «Гісторыя гэта адгалінаваньне прапаганды, спадарэ Акабчыку!» – пасьміхнуліся іншаплянэцяне.
  • за тры-чэтырэ дня
    22.06.2024
    І гэта ўсё, што вам пакінулі?! А золата шалёны забраў сабе.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць