Свет22

Расія за паўгода магла атрымаць ад КНДР 1,6 млн снарадаў для вайны супраць Украіны

Са жніўня 2023 года па студзень 2024-га Расія магла атрымаць ад КНДР 1,6 мільёна артылерыйскіх снарадаў для вайны супраць Украіны. Такімі звесткамі, атрыманымі ад ананімнай крыніцы ў расійскай лагістычнай кампаніі, падзяліліся з The Washington Post эксперты некамерцыйнай арганізацыі C4ADS. Яна займаецца пытаннямі глабальнай бяспекі, піша «Медуза».

Фота: ЦТАК

Паводле даных C4ADS, з двух партовых гарадоў на расійскім Далёкім Усходзе ў 16 населеных пунктаў на мяжы з Украінай былі дастаўленыя 74 тысячы метрычных тон грузаў, што адпавядае вазе 1,6 мільёна артылерыйскіх снарадаў таго калібра, які выкарыстоўвае расійская армія. Гэтыя грузы адзначаліся як «боепрыпасы».

КНДР не пазначаецца як краіна паходжання грузаў, але адпраўленне з партовых гарадоў на Далёкім Усходзе супадае з часам заходу туды суднаў з Паўночнай Карэі.

На думку журналістаў, гэта сур'ёзны ўскосны доказ паставак боепрыпасаў з КНДР у Расію, пра якія неаднаразова казалі на Захадзе.

Каментары2

  • Эўропа непазбежна сканае
    23.06.2024
    А вялікая і дэмакратычная эўропа тужыцца каб даць 200 тысяч за год
  • Сканаў савок, сканае і Расія
    24.06.2024
    Эўропа непазбежна сканае, абнаві сваю метадычку. Твае дзяды пры саўку тое ж самае казалі, што заходняя Еўропа загнівае і хутка сканае, ну і дзе зараз твой савок?

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць