Свет22

У Севастопалі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі

Указ пра ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі апублікаваў прызначаны Расіяй кіраўнік горада Міхаіл Разважаеў. 

Рэжым НС рэгіянальнага значэння ўводзіцца да асаблівага распараджэння. Што гэта значыць для гараджан, незразумела. 

Па даных Разважаева па стане на вечар 23 чэрвеня, у выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі (у тым ліку двое дзяцей), 151 звярнуўся па медыцынскую дапамогу, 82 шпіталізаваныя. Разважаеў таксама паведаміў, што вырашаецца пытанне аб транспарціроўцы ў Маскву 15-20 пацярпелых. 

Напярэдадні Мінабароны РФ заявіла, што ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па Севастопалі амерыканскімі ракетамі ATACMS. Яны былі збітыя сродкамі СПА, але адна з ракет «адхілілася ад траекторыі палёту з падрывам баявой часткі ў паветры над тэрыторыяй горада». Абломкі ракет упалі ў некалькіх раёнах горада, уключаючы пляж. Нават z-ваенкары раскрытыкавалі працу сваёй СПА.

Каментары2

  • Карма
    24.06.2024
    Якія б рэжымы не аб'яўляў гаўляйтар Разважаеў - усіх гаўляйтараў акупаваных расеяй тэрыторый чакае лёс Стрэмавусава
  • Влад
    24.06.2024
    Вы же хотели камни с неба? Всё как вы любите!

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць