Грамадства

«Выехаў на паласу сустрэчнага руху, проста ў лоб». Што кажуць відавочцы ДТЗ пад Маладзечнам

Кіроўца маршрутнага таксі пачаў ухіляцца ад сутыкнення, але не паспеў.

Сёння, 25 чэрвеня, каля 7-й раніцы недалёка ад вёскі Крыніца Маладзечанскага раёна на аўтатрасе «Мінск — Маладзечна — Нарач» сутыкнуліся легкавы аўтамабіль «Фальксваген» і маршрутка, якая ехала ў сталіцу. Па сведчанні відавочцаў, сутыкненне было лабавым.

Людзі, якія ў гэты час ехалі міма ў аўтобусе на працу, расказалі, што бачылі не менш за чатыры машыны хуткай дапамогі і падраздзяленні ратавальнікаў МНС.

Kraj.by звязаўся з адным з кіроўцаў маршрутнага таксі. Ён распавёў:

— Гэта здарылася адразу за Крыніцай (прыкладна 5 км ад Маладзечна) у кірунку Мінска. Маршрутка ехала ў бок сталіцы і была поўная пасажыраў пад завязку, бо ў гэты час людзі едуць на працу. Белы легкавы аўтамабіль «Фальксваген» рухаўся з Мінска і раптам выехаў на паласу сустрэчнага руху, проста лоб у лоб маршрутцы. Кіроўца маршрутнага таксі стаў ухіляцца ад сутыкнення, але не паспеў. Удар прыйшоўся яму ў левае пярэдняе кола, якое вырвала разам са стойкай. Маршрутку развярнула на 90 градусаў, і яна легла на бок. Іншая маршрутка, якая выехала з маладзечанскага вакзала на Мінск а 06:58, ужо забірала пасажыраў з месца аварыі.

Кіроўцу, які быў за рулём маршрутнага таксі, завуць Аляксандр. Ён цалкам пацвердзіў аповед калег.

— Наколькі мне вядома, усе засталіся жывыя. У мяне пацярпелі каля пяці пасажыраў. У машыне «Фальксваген» я бачыў толькі кіроўцу. Па-мойму, ён ехаў адзін, і яго павезла хуткая дапамога.

— Як вы сябе адчуваеце?

— Я? Нармальна, — сказаў Аляксандр.

Прычыны і абставіны дарожна-транспартнага здарэння высвятляюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць