Грамадства1313

Восем гадоў таму губазікавец скраў з сейфа 270 тысяч даляраў. Гісторыя атрымала нестандартны працяг

Ужо больш за восем гадоў беларускія сілавікі шукаюць былога супрацоўніка ГУБАЗіК падпалкоўніка Станіслава Якіменку.

Станіслаў Якіменка. Фота: Tut.by

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што 8 студзеня 2017 года ён выкраў амаль 270 тысяч даляраў з сейфа з рэчавымі доказамі. Пазней высветлілася, што ён з'ехаў у Румынію, бо ў яго быў пашпарт гэтай краіны. Затым Беларусь праз Інтэрпал абвясціла яго ў вышук, мужчыну затрымалі, але суд Румыніі адмовіўся выдаваць свайго грамадзяніна. З таго часу пра жыццё Якіменкі практычна нічога не вядома. Аднак, пакорпаўшыся ў архівах, «Люстэрка» адшукала цікавы дакумент, які раскрывае некаторыя дэталі гісторыі экс-губазікаўца.

@nashaniva Сілавік скраў з сейфа ГУБАЗіКа $270 000 і збег у Румынію #нашаніва #минсксейчас #минск #недвижимость #беларусь #новостибеларуси ♬ Criminals - F.O.O.L

Пакапаўшыся ў архіве румынскага інстытута прававой інфармацыі, журналісты знайшлі прысуд Бухарэсцкага апеляцыйнага суда ад 14 чэрвеня 2018 года наконт дэпартацыі жонкі экс-губазікаўца. Такое патрабаванне выставілі да Румыніі беларускія ўлады.

У дакуменце не пазначаны поўныя імя і прозвішча жанчыны, прыводзяцца толькі першыя літары — V. N. (у адным з месцаў тэксту прысуду відаць заканчэнне яе прозвішча — yeva). Вядома, што яна грамадзянка Беларусі, якая нарадзілася 16 красавіка 1988 года (гэта значыць цяпер ёй 36 гадоў).

На пасяджэнні жанчына распавяла, што яе муж — падпалкоўнік міліцыі, які з'ехаў з Беларусі, які атрымаў грамадзянства. У прысудзе, дарэчы, пазначана, што экс-губазікавец атрымаў грамадзянства паводле пастановы румынскага суда. Аднак з дакумента не ясна, калі менавіта — да або пасля ад'езду з Беларусі.

Таксама ў судзе высветлілася, што пара ажанілася ў Румыніі і тут жа нарадзіўся і іх сын. Беларуска падала суду пасведчанні аб шлюбе і нараджэнні сына, і тыя былі выдадзены ў Бухарэсце. Праўда, калі менавіта, у прысудзе не гаворыцца.

Чаму ж беларускія ўлады раптам запатрабавалі выдачы жонкі экс-губазікаўца? Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска паведаміла румынскаму боку, што беларуску абвінавачвалі ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч. 2 арт.205 (крадзеж, учынены паўторна, альбо групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё) і ч. 2 арт. 209 (махлярства, учыненае паўторна альбо групай асоб).

Па звестках ведамства, жанчына «13 і 15 студзеня 2015 года сумесна з іншымі асобамі на падставе аказання інтымных паслуг выкрала ў некалькіх пацярпелых асоб грошы на два мільёны беларускіх рублёў (сума паказаная да дэнамінацыі, а па курсе Нацбанка на 15 студзеня 2015 года яна была роўная 133 далярам)».

Румынскаму суду жанчына заявіла, што не згодная з абвінавачваннямі, а «ўся гэтая гісторыя была падстроена, бо яе муж, грамадзянін Беларусі, спрабаваў дапамагчы апазіцыі, перадаючы ёй інфармацыю ў якасці падпалкоўніка міліцыі».

Яна таксама сказала, што яе муж «хацеў паехаць у ЗША, каб растлумачыць палітычную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь, а менавіта тое, што міліцыя змагаецца з апазіцыяй».

Беларуская апазіцыя ж, як заявіла жонка экс-губазікаўца, «змагаецца за дэмакратычнае грамадства і за адхіленне ад улады прэзідэнта Лукашэнкі».

У красавіку 2017 года Tut.by паведамляў, што падазраваны ў крадзяжы грошай з сейфа ГУБАЗіК экс-супрацоўнік быў затрыманы ў адным з румынскіх аэрапортаў пры спробе вылету ў ЗША, але яго адпусцілі, паколькі ён з'яўляўся грамадзянінам Румыніі.

Таксама з прысуду можна даведацца, што беларуска мела дазвол на часовае пражыванне ў Румыніі для замежнікаў са статусам уцекача. Дакумент быў сапраўдны да 13 красавіка 2021 года (нагадаем, суд аб экстрадыцыі адбыўся ў 2018-м).

Яна таксама паведаміла суду, што ў 2018 годзе была студэнткай літаратурнага факультэта Бухарэсцкага ўніверсітэта. На пасяджэнні жонка экс-сілавіка казала, што «ёй падабаецца жыць у Румыніі, у яе шмат сяброў, як румынскіх, так і замежных».

У выніку Апеляцыйны суд Бухарэста адмовіў уладам Беларусі ў выдачы жанчыны. Прычынай стала тое, што ў Беларусі яе «жыццё або свабода будуць пад пагрозай, яна будзе падвергнутая катаванням, бесчалавечнаму і зневажаючаму годнасць абыходжанню».

Таксама Румынскі суд канстатаваў «сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, невыкананне асноўных судовых і пазасудовых гарантый, а таксама неаднаразовыя злоўжыванні з боку беларускіх уладаў у дачыненні да асоб, якія знаходзяцца пад крымінальным пераследам або звязаных з палітычнай апазіцыяй».

Каментары13

  • Вася
    04.07.2024
    даведка, зачем? Эти деньги прекрасно работают на экономику Румынии))))))
  • умка
    04.07.2024
    даведка, а эканоміцы румыніі яны можа нялішнія )
  • Belarus
    04.07.2024
    Странное дело... Если бывший губопиковец - вор или взяточник, то такие у комментаторов находят сочувствие. Что-то не так с мировоззрением белорусов.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні1

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні1

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць