Здароўе11

У тампонах вядомых брэндаў выяўленыя таксіны, якія правакуюць бясплоддзе і рак

Даследаванне праводзілася на тампонах, набытых у крамах ЕС, Вялікабрытаніі і ЗША.

Фота: vecteezy

Каманда навукоўцаў са Школы грамадскай аховы здароўя пры Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі выявіла 16 небяспечных таксічных металаў (свінец, мыш'як, кадмій і іншыя) у арганічных і неарганічных тампонах 14 брэндаў, набытых у крамах і маркетплэйсах Еўрасаюза, ЗША і Вялікабрытаніі.

Гэтыя таксіны падвяргаюць жанчын больш высокай рызыцы развіцця бясплоддзя, раку, дэменцыі і сардэчна-сасудзістых захворванняў, напісана ў новым даследаванні, апублікаваным у часопісе Science Direct.

«Нягледзячы на тое, што таксічныя металы можна сустрэць паўсюль у мностве прадуктаў і вырабаў ва ўсім свеце, наяўнасць такіх у тампонах выклікае асаблівую трывогу, бо похва паглынае розныя элементы значна актыўней за астатнюю скуру на целе чалавека», — адзначаюць навукоўцы з Берклі.

На іх думку, таксічныя металы трапляюць у тампоны ў працэсе вытворчасці з-за розных дабавак, такіх як адбельныя і антыбактэрыяльныя рэчывы.

«Мы вельмі спадзяемся, што вытворцы будуць актыўней тэставаць сваю прадукцыю на металы, асабліва на таксічныя. Будзе вельмі важным убачыць шырокі грамадскі заклік да гэтага, каб вытворцы рабілі адпаведныя папярэджанні на маркіроўцы тампонаў і іншых менструальных прадуктаў», — падагульнілі даследчыкі.

Каментары1

  • FDA-дзяржаба WHO- минздравбсср
    05.07.2024
    Ёсьць выйсьце, любыя кабеткі, не турбуйцеся! Абкладзімо тампоны акцызам. А мо і забаронім

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць