Культура99

Як будзе выглядаць відэагульня пра старажытны Тураў

За амбіцыйным праектам стаіць купка студэнтаў-энтузіястаў. Калі гульня здабудзе папулярнасць, распрацоўшчыкі падумваюць стварыць наступную пра Полацкае княства. 

Палескія пейзажы ў Tales of Meadows. Фота: Qualestory Games

Гульню Tales of Meadows (Казкі пра лугі) пра Тураўскае княства XIII стагоддзя распрацоўвае невялікая мінская інды-студыя Qualestory Games. Гэта гістарычная прыгодніцкая RPG з адкрытым светам, дэманстрацыю гульнявога працэсу на днях паказалі публіцы. 

Ролік пачынаецца з адсылкі да расійскай гульні «Смута», выпушчанай сёлета студыяй Cyberia Nova. Tales of Meadows прэзентуе сябе як беларускі адказ «Смуце». За беларускім праектам стаяць чацвёра студэнтаў-першакурснікаў з БНТУ, БДМУ і філфака БДУ, якія працуюць на ўласным энтузіязме.

Дзеянне ў гульні будзе разгортвацца ў адным з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў — Тураве, сталіцы некалі ўплывовага княства. Гульцы возьмуць на сябе ролю рыцара Філіпа, сына пасадніка, якому трэба будзе разгадаць таямніцу старажытнага ордэна, выратаваць бацьку і адолець ворагаў.

Сюжэтная галіна Tales of Meadows будзе даволі кароткай — усяго 4-5 гадзін, але яе кампенсуе адкрыты свет беларускай мінуўшчыны. Натхненне хлопцы чэрпалі ў такіх звышпапулярных гульнях, як Assassinʼs Creed і «Вядзьмар».

Тураў знакаміты сваімі каменнымі крыжамі — ім таксама знайшлося месца ў гульні. Фота: Qualestory Games

Выбар Тураўскага княства ў якасці лакацыі распрацоўшчыкі тлумачаць тым, што ў XIII стагоддзі яно прыйшло ў заняпад, і ім цікава было ўзнавіць тое, як людзі перажывалі падзеі таго часу. Дакладнай інфармацыі пра горад таго часу амаль няма, абапіраюцца на кароткія звесткі з «Аповесці мінулых гадоў» і падручнікаў.

У гульні можна будзе прабегчыся вуліцамі старажытнага Турава. Фота: Qualestory Games

«Мы аднаўляем Тураў, яго наваколлі. Гэтым летам паедзем у горад нашай дружнай камандай, каб фатаграфаваць усё навокал, наведваць музеі. Будзем спрабаваць як мага старанней узнавіць Тураў таго часу. Таксама хочам дадаць у наш свет нейкіх мясцовых легенд, магчыма, камеа гістарычных асоб», — адзначае адзін з хлапцоў у інтэрв'ю дзяржаўнай газеце.

У студыі Qualestory Games не хаваюць, што іхняя гульня — гэта альтэрнатыўная гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях. Для многіх легенды старажытных часоў асацыююцца з жанрам фэнтэзі. Але ад першапачатковай ідэі ўвесці ў гульню выдуманых чароўных персанажаў усё ж вырашылі адмовіцца.

Адкрыты свет дазволіць збегчы ад сюжэту, каб палюбавацца навакольнай прыгажосцю. Фота: Qualestory Games

«Хочацца паказаць нешта рэальнае. Мы думалі заправіць усё беларускай міфалогіяй, таму што яна вельмі шырокая, але адмовіліся ад гэтай задумы. Магчыма, яна будзе прадстаўлена ў якасці легенд і пасхалак, а не ўплываць прамым чынам на сюжэт», — адзначае адзін з хлапцоў.

У найбліжэйшыя месяцы выйдзе дэма-версія гульні, якую плануюць паказаць на штогадовай беларускай гульнявой выстаўцы Unicon, што праходзіць у пачатку верасня і ў студзені. 

Якая RPG без адпачынку каля вогнішча? Фота: Qualestory Games

Выхад гульні чакаецца толькі ў другой палове 2025 года. Калі запуск пройдзе паспяхова, то ў студыі думаюць пра працяг, які ахопіць іншую вяху гісторыі Беларусі, напрыклад, Полацкае княства перад уваходжаннем у склад Вялікага Княства Літоўскага. 

Але для далейшага развіцця студыі патрэбнае больш магутнае і прасунутае абсталяванне. Таму хлопцы хочуць падаць свой праект на дзяржаўны грант. Сёння праект існуе толькі на іхнім энтузіязме і на платных падпісках людзей, якім цікавы праект.

Студэнты Давід, Слава, Багдан і Улад вучыліся ў адным класе і цяпер разам цягнуць амбіцыйны праект

«Мы плануем заснаваць сапраўдную студыю, паказаць свету, на што здольныя беларускія хлопцы. Амбіцыі велізарныя, галоўнае — зрабіць нашу першую гульню, каб у нас былі сродкі для далейшага прасоўвання. Многія хочуць пагуляць у гульню сваёй мары, і крута, калі ты сам можаш выканаць сваё жаданне».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Adest
    09.07.2024
    Нормальная идея, в общем молодцы ребята. Наверное еще было бы интрересно игра по "Шляхтич Завальня"
  • Шляхта ўжо не тая
    09.07.2024
    Adest, "Шляхтич Завальня"

    "шляхТич[Ь]", эххх.
  • Алесь
    09.07.2024
    Люблю рпг. Но мало игр в этом жанре. Могу вспомнить Sacred и Diablo. А остальное мимо.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення13

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення13

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць