Свет

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Па версіі паліцыі, служачая арміі Аўстраліі тайна прыехала ў Расію і праінструктавала мужа, як пераслаць ёй сакрэтныя звесткі. Пакуль пары пагражае да 15 гадоў турмы, але пакаранне могуць зрабіць аж да пажыццёвага

Gazetametro.ru

У Аўстраліі затрымалі двух грамадзян расійскага паходжання паводле падазрэння ў падрыхтоўцы да збору звестак пра армію для перадачы Расіі, паведамляе РБК. Гэта першы выпадак крымінальнай справы аб шпіянажы з прыняцця ў 2018 годзе законаў у Аўстраліі аб замежным умяшанні.

Арыштаваныя 62-гадовы Ігар Каралёў і 40-гадовая Кіра Каралёва, радавая аўстралійскіх абаронных сіл. Яны жылі ў Аўстраліі больш за дзесяць гадоў і некалькі гадоў таму атрымалі грамадзянства Аўстраліі. Іх затрымалі ў іх доме ў Эвертан-парку, прыгарадзе горада Брысбэн. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

Па версіі следства, Каралёва здзейсніла незадэклараваную паездку ў Расію падчас працяглага адпачынку, падчас яе праінструктавала мужа, як зайсці ў яе ўліковы запіс і атрымаць доступ да матэрыялаў, якія неабходна ёй адправіць.

Паліцыя высветліць, ці адбылася перадача інфармацыі, а таксама як чалавек з доступам да сакрэтных звестак змог выехаць у Расію.

Пару падазраюць па адным пункце абвінавачвання ў падрыхтоўцы да шпіянажу. Больш сур'ёзны артыкул — шпіянаж — патрабуе прамой даказанай сувязі з замежнай дзяржавай і пагражае турэмным зняволеннем на тэрмін ад 25 гадоў да пажыццёвага. У паліцыі папярэдзілі, што справу могуць перакваліфікаваць на больш строгі артыкул, калі будзе выяўлена новая інфармацыя.

Судовае паседжанне прызначанае на 20 верасня.

Шпіянаж — не нейкая незвычайная з'ява, а цалкам рэальная, бо «мноства краін спрабуюць скрасці сакрэты Аўстраліі», сказаў кіраўнік разведкі Майк Бёрджэс. Ён адмовіўся каментаваць справу, бо суд яшчэ не разгледзеў падазрэнні паліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць