Грамадства22

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным пасяджэнні ў калоніі.

Фота: sb.by

Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку абвінавацілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і пакаралі пазбаўленнем волі на год і шэсць месяцаў, піша «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным пасяджэнні ў калоніі.

Эдуарда Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам Віктарам Бабарыкам, калі яны везлі сабраныя подпісы ў ЦВК. Віктара Бабарыку асудзілі праз год на 14 гадоў калоніі, а сына толькі праз тры гады, у ліпені 2023 года, на 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

Каментары2

  • Паліт-канібалізм
    12.07.2024
    Во дажыліся: навіна пра катаванне тэрмінамі аднаго з галоўных палітвязняў недзе на задворках, затое пра нейкую чаліню, якая фактычна пракацілася на змаганні гэтага палітвязня, - на галоўнай старонцы.
    Рабіце рэвалюцыю, дарагія! Чаліні і лідаркі абавязкова сядуць на вашую шыю, пакуль вас будуць забіваць і катаваць у турмах!
  • старая-маладая жонка пратасевіча
    12.07.2024
    а дзе дзеўка эдуарда?

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць