Грамадства1616

Роўна чатыры гады таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Гэта быў дзень пасля якога канчаткова стала ясна, што дабром выбарчая кампанія не скончыцца.

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка, які заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які быў кіраўніком выбарчага штаба, везлі ў ЦВК сабраныя подпісы (тады было ўжо сабрана 368 тысяч подпісаў).

Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю для «правядзення следчых дзеянняў, звязаных з нявыплатай падаткаў і легалізацыяй незаконна атрыманых даходаў у рамках расследавання крымінальнай справы па Белгазпрамбанку»

Цэлы дзень да затрыманых не пускалі адвакатаў: у будынку ДФР «праводзіліся вучэнні». У гэты ж дзень Віктар Бабарыка быў змешчаны ў СІЗА КДБ.

Увечары таго ж дня сотні, калі не тысячы людзей выйшлі на праспект Незалежнасці пад моцнай залевай у знак пратэсту.

@nashanivanews Чатыры гады таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. #бабарыкі #бабарыка #суд #беларусь #минск #новополоцк #бобруйск #колония ♬ Paris - 3Hzwave

21 чэрвеня Віктару Бабарыку было выстаўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, здзейсненае паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), а таксама па ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»).

Пазней абвінавачванне па ч. 2 арт. 431 КК («Дача хабару паўторна або ў буйной суме») было перакваліфікавана на ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча»). Таксама яму было прад'яўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва крупным памеры»).

У выніку ЦВК не зарэгістраваў кандыдытам у прэзідэнты, а праз год, 6 ліпеня 2021 года, яго асудзілі (суддзя Ігар Любавіцкі) да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пакаранне экс-банкір і мецэнат адбывае ў Наваполацкай калоніі, і ўжо 14 месяцаў, з 25 красавіка 2023 года, пра яго няма канкрэктнай інфармацыі.

У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 г. Віктара Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх. Таксама стала вядома, што палітвязня змясшчалі ў памяшканне камернага тыпу, калі дакладна гэта адбылося — невядома. Паведамлялася, што доўгі час зімой Бабарыка правёў у ШІЗА.

Эдуард Бабарыка два гады правёў у зняволенні, суд над ім пачаўся толькі ў маі 2023 года.

Былі выстаўленыя наступныя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,

арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў,

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

5 ліпеня 2023 года яго асудзілі (суддзя Уладзімір Арэшка) на 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года, то-бок паўтара года.

Пакаранне адбывае ў Бабруйскай калоніі. З 1 красавіка 2024 г. Эдуарда ўтрымліваюць у ПКТ, заведзена крымінальная справа паводле арт. 411 КК.

Каментары16

  • Цікавы факт
    18.06.2024
    Бабарыку пасадзілі, а члена яго штаба фсбшніка Карако адпусцілі. Дарэчы, дзе ён зараз, чым займаецца?
  • Й
    18.06.2024
    Крэпкі хазяйственнік нумар 2. Толькі спачатку для беларусаў граў тую ролю старшыня калгасу, а праз 26 гадоў - банку. А ў іншым нічога і не зьмянілася.
  • :/
    18.06.2024
    Гэта быў дзень, пасля якога канчаткова стала ясна, што дабром выбарчая кампанія не скончыцца.

    але яны працягнулі, кінуўшы ў жудасную рэпрэсіўную машыну людзей

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?44

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць