Грамадства33

Латвія з 16 ліпеня забараняе ўезд машын з беларускімі нумарамі 

Забарона тычыцца ўезду праз пункты пропуску на граніцы з Беларуссю і Расіяй. 

Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Беларусі транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі.

Забарона распаўсюджваецца на ўезд у ЕС праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія памежныя пункты.

Падатковая служба Латвіі паведамляе, што ў мэтах зніжэння рызык абыходу санкцый Еўрасаюз, зацвердзіўшы 8-ы пакет санкцый супраць Беларусі, у значнай ступені скарэктаваў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі, з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да Расіі.

Цяпер забаронены імпарт тавараў з Беларусі, якія дазваляюць Беларусі дыверсіфікаваць свае крыніцы даходу і ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, калі гэтыя тавары паходзяць з Беларусі або калі яны экспартуюцца з Беларусі. У спіс такіх тавараў таксама ўваходзяць легкавыя аўтамабілі.

Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў.

Іншыя асобы, якія едуць на транспартным сродку, зарэгістраваным у Беларусі, не змогуць уехаць на ім у ЕС, перасякаючы дзяржаўную мяжу Латвійскай Рэспублікі. Чалавек на аўто, зарэгістраваным у Беларусі, павінен будзе вярнуцца з памежнага пункта ў тую краіну, з якой ён планаваў уехаць у Латвію.

У выпадку адмовы выконваць прадпісанні мытнага органа, у тым ліку пры вяртанні ў Беларусь ці Расію, можа быць прынята рашэнне аб канфіскацыі транспартнага сродку.

Асобам дазволяць вяртацца з ЕС у Беларусь на легкавых транспартных сродках, зарэгістраваных у Беларусі, калі яны не задэклараваны як тавар і выкарыстоўваюцца толькі як транспартны сродак.

«У той жа час Мінюст сумесна з МЗС Латвіі будзе шукаць вырашэння сытуацый, калі беларускія апазыцыянэры просяць прытулку ў Латвіі», — дадае delfi.lv са спасылкаю на Мінюст. 

Каментары3

  • Жорык
    15.07.2024
    Дзякуй, Света і ўвесь офіс. "Выраўнялі санкцыі".

    Падазраю, ніякай заявы асуджэння, ці нават заявы пра патрэбу "аддзяляць рэжым ад грамадства", з боку офісаў-кабінетаў не будзе.

    Дзякуй, шчыры дзякуй з нашага канцлагера.
  • Жо
    15.07.2024
    Жорык, інфантыл, вазьмі сам і выкажы асуджэнне, у чым праблема?
  • хтосьці
    15.07.2024
    Які панылы сорам, ад "экспарту" нашых ужываных аўтамабіляў яны абараняюцца! Расейскую і кантраляваную рэжымам саравіну чамусьці ўсё не хочуць спыніцца набываць, гэта цягнікамі ўсё гоняць і гоняць!
    І як вішанка на торце - выключэнне для лукашыстаў: "Забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў руху дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў."
    Крывадушныя мярзотнікі!

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць