Грамадства33

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў

Яўгена Кладава не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну, а абвесцілі «тэрарыстам» і будуць зноў судзіць.

Яўген Кладаў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Яўгену Кладаву з Баранавічаў 41 год. Ён працаваў рабочым.

Яго арыштавалі ў жніўні 2023-га і прысудзілі 13 сутак арышту, а таксама канфіскавалі тэлефон. Але пасля гэтага Яўгена не выпусцілі — у лістападзе 2023 года адбыўся суд па крымінальнай справе. Яму прысудзілі год калоніі за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку.

Мяркуючы па ўсім, гэты тэрмін ужо мусіў скончыцца.

Аднак цяпер стала вядома, што супраць Кладава завялі крымінальную справу па новых артыкулах — «масавыя беспарадкі» (293 КК), «распальванне варожасці або варажнечы» (130 КК) і па адным з артыкулаў, звязаных з «экстрэмісцкай дзейнасцю» (361 КК). Жыхару Баранавічаў можа пагражаць да 12 гадоў калоніі.

Дата суда і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Апроч таго, Кладава дадалі ў спіс «тэрарыстаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • 17.07.2024
    Зараз такі час што кожны беларус павінен быць Штірліцам, Зорге і Дж Бондам адначасова (
  • Беларусы яшчэ вельмі доўга не ўздымуць галоў
    17.07.2024
    А гаспажа ціханоўская працягвае займацца міжнароднай палітыкай, вязні для яе не першачарговае пытанне...
  • Опытный
    18.07.2024
    Беларусы яшчэ вельмі доўга не ўздымуць галоў, главное поручкаться с мировыми лидерами

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць