Свет66

«Ты не карэнны аўстраліец, а я карэнны рускі». Былы прэм'ер Аўстраліі расказаў, як 10 гадоў таму пагаварыў з Пуціным пра Украіну

Былы прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат, які займаў гэтую пасаду ў 2013-2014 гадах, расказаў выданню ABC, што сапраўдныя матывы Уладзіміра Пуціна ў дачыненні да Украіны сталі зразумелыя ўжо ў 2014 годзе. Гэта было, маўляў, бачна па ягоных паводзінах, якія ён сам назіраў.

Тоні Эбат з Уладзімірам Пуціным 15 лістапада 2014 года ў аўстралійскім Брысбене падчас саміту G20. Фота: Andrew Taylor/G20 Australia via Getty Images

Як успамінае Тоні Эбат, калі ў кулуарах саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які праходзіў у Пекіне ў 2014 годзе, ён падняў пытанне пра Украіну і катастрофу малайзійскага «Боінга» у небе над Данбасам 17 ліпеня таго года, Пуцін стаў вельмі агрэсіўным. Ён адказаў, што ўкраінцы, маўляў, усе фашысты, Украіна не мае права на існаванне, і вінаватая ў збіцці самалёта таксама яна.

«Пасля, калі мы зноў пайшлі на канферэнцыю — і гэта было сапраўды нешта экстраардынарнае, — ён раптам павярнуўся, схапіў мяне за локці і паспрабаваў страсянуць.

І ён сказаў на англійскай мове, якую выдатна ведае: «Паслухай, ты не карэнны аўстраліец, але я карэнны рускі», і ён адштурхнуў мяне», — прыгадвае аўстралійскі палітык.

«Я думаю, што ён спрабаваў сказаць мне ў сваёй даволі рэзкай і жорсткай манеры, што

я, як член грамадства пасяленцаў, не магу зразумець кроў, зямлю і містычную прывязанасць, якую ён адчувае да кожнага сантыметра матухны-Расіі», —

робіць выснову Эбат, выказваючы пры гэтым шкадаванне, што шмат гадоў мала што рабілася для ўзбраення ўкраінцаў, хоць з Пуціным усё і тады было зразумела.

Каментары6

  • Бобр
    17.07.2024
    Высновы з той рэплікі: Пуцін ведае акрамя нямецкай, яшчэ і ангельскую. У адрозненне ад заходніх палітыкаў, якія не валодаюць рускай))
  • За Свабоду!
    17.07.2024
    Пуцін даўно не хаваў свой імперскі фашызм, як і Расія ў цэлым, на Захадзе гэта зразумелі на жаль позна, але хоць зразумелі.
  • Мінак
    17.07.2024
    Acab, Можа лепей спытай у цыгана колькі беларусаў памерла ў часы кавіда ад яго дзеянняў?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы за адмову выдаць візы беларусам і расіянам6

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць