Меркаванні7070

«Будзе адбывацца вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі». Сацыёлаг пра ўплыў новых санкцый на настроі беларусаў

Еўрасаюз уводзіць усё больш абмежаванняў у дачыненні да Беларусі. Апошняя хваля непасрэдна закранула менавіта звычайных жыхароў, а не рэжым Лукашэнкі. «Наша Ніва» спытала ў сацыёлага Генадзя Коршунава, як падобныя крокі з боку ЕС могуць паўплываць на настроі беларусаў.

Мінск. Ілюстрацыйнае фота: Contributor Getty Images

Сімпатый да Еўропы застанецца менш

Коршунаў лічыць, што ўсё гэта безумоўна адаб’ецца на палітычных настроях беларусаў.

«Ранейшыя санкцыі таксама даходзілі да простых людзей, але не наўпрост, а больш пасрэдна. А цяпер мы назіраем тое, што яны, груба кажучы, б’юць у лоб.

Таму гэта ў лепшым выпадку адаб’ецца ў бок непаразумення таго, што робяць нашы заходнія партнёры, а ў горшым — адаб’ецца на структуры геапалітычнага выбару», — лічыць сацыёлаг.

Генадзь Коршунаў. Фота: «Наша Ніва»

Па яго словах, у Беларусі і раней значная частка грамадства глядзела на Расію, бо лічыла, што беларусаў у Еўропе ніхто не чакае.

«Асабліва ў тых, хто не вельмі цікавіўся палітыкай, пазітыўнага праеўрапейскага наратыву не было. Зараз гэтыя людзі ўбачаць падмацаванне гэтага тэзісу, што беларусы ў Еўропе нікому не патрэбныя.

На жаль, гэтыя наратывы цяпер будзе выкарыстоўваць і беларуская прапаганда», — упэўнены аналітык.

Не кожны адшукае прычынна-выніковую сувязь

Коршунаў лічыць, што факт таго, што першапачаткова ў з’яўленні санкцый і іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі вінаваты рэжым Лукашэнкі, ва ўспрыманні многіх будзе выносіцца па-за дужкі.

«Да гэтага простаму чалавеку дайсці будзе цяжка. Гэта даволі складаны шлях з некалькіх этапаў.

А ў таго, хто зможа прайсці гэты шлях і адрэфлексаваць, узнікаюць іншыя пытанні: «Чаму, з аднаго боку, уводзяцца такога кшталту санкцыі, якія б'юць па простых людзях, а з іншага боку — добрая частка нашых суседзяў працягвае гандляваць з беларускім рэжымам?»

Гэта таксама пытанні, на якія трэба было б адказаць, але маем, што маем», — кажа Генадзь Коршунаў.

Welcome to Russia

Падобныя абмежаванні, якія фактычна закрываюць Еўропу для беларусаў, значна звужаюць шырыню магчымасцяў, акно выбару, дзе правезці выходныя, як правесці вакацыі і гэтак далей.

«Тут можна казаць, што будзе адбывацца хоць і вымушаны, але ўсё большы паварот у бок Расіі. На жаль, гэта так», — лічыць аналітык.

Таксама Генадзь Коршунаў не выключае, што падобныя дзеянні Еўрасаюза могуць негатыўна адбіцца на рэйтынгу дэмакратычных сілаў у вачах беларусаў.

«Але як яно будзе дакладна развівацца, пакуль складана сказаць, бо трэба глядзець, ці атрымаецца ў нашых дэмакратычных сілаў нешта зрабіць у гэтым напрамку».

Каментары70

  • Яніна
    21.07.2024
    Вельмі спрэчна. Грамадства ўжо не цікавіцца чаркай і шкваркай. Частка"чаркашкварачнікаў" значна зменьшылася. Наадварот будзе нарастаць супраціў.
  • Не галасі!
    21.07.2024
    Коршунаў зашмат на сябе бярэ.
    Ён сацыёлаг ці прадказальнік?
    "... будзе, будзе будзе..." А калі ня будзе? Няма аніякае патрэбы "шукаць прычынна-выніковыя сувязі". Тут мазгавы штурм не патрабуецца, бо прычыны вядомыя. Для самых "розумам простых" важна толькі яно або цябе закранула, альбо не. І ніхто не будзе шукаць альтэрнатыву Еўропе ў Расеі, бо папросту не знойдзе, хіба што пэўная колькасць гастарбайтараў па інэрцыі чшчэ папрэцца на усход, але таго дабра, выбачайце, і не шкада.
  • Не галасі!
    21.07.2024
    І наконт прароцтва "беларусы убачаць, што ў Еўропе нікому не патрэбныя". Беларусы ўбачаць, з вайна і дыктатура нікому не патрэбныя. Калі цікавіць "паварот свядомасці ад Еўропы да Расеі", то раю правесці сацыялогію сярод тых, павернуты на Еўропу, а не рандомныя тэлефонныя апытанкі жыхароў Беларусі.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»17

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»17

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць