Грамадства2323

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне

Амаль два тыдні таму стала вядома па ўскосных звестках, што абавязкі камандзіра Палка Каліноўскага замест Дзяніса Прохарава («Кіта») стаў выконваць былы вядомы вясляр Павел Шурмей («Дзядзька»). Але афіцыйнае пацвярджэнне гэтаму прэс-служба палка дала толькі сёння.

Павел Шурмей. Скрыншот з відэа

Замена камандзіра ў Палку Каліноўскага падаецца прэс-службай вайсковага падраздзялення як частка агульнай рэформы па паляпшэнні яго эфектыўнасці, распачатай у красавіку 2024 года.

Пакуль што Шурмей, праўда, называецца толькі часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра, хоць і адзначаецца, што «дадзенае прызначэнне было ўхвалена камандзірам часткі».

Акрамя замены камандзіра,

«ПКК працуе над тым, каб фінасавая справаздачнасць палка была празрыстай. Мы жадаем узмацніць давер да палка беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх, хто падтрымліваў нас увесь гэты час».

Што да лёсу былога камандзіра, то «Дзяніс Кіт зараз займаецца іншымі важлівымі накірункамі палка, пра якія мы паведамім пазней».

Каментары23

  • жорык
    19.07.2024
    Дык калі ўжо прыйдзеце вызваляць Беларусь? Ці так і застанецесе пракладкай паміж карупцыяй чыноўнікаў Зяленскага і хунтай Лукі-шалёнага?
  • БВА
    20.07.2024
    жорык , а яны табе нечыміабавязаны, абгьты так прыдворны блазн?
  • Гэта твой удзел
    20.07.2024
    жорык , пракладка тут ты, які далей сваёй канапы баіцца свой зад адарваць і як інфантыльны ****к усё чакае, што яго прыйдзе хтосьці вызваляць. Ідзі дапамагай перакуліць мусарскую машыну. Гэта ўсё на што ты здольны.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць