Грамадства11

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні

«Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць».

Фота: Вясна

Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Такую інфармацыю перадала Радыё Свабода крыніца са спасылкай на сваякоў зняволеных калоніі № 15 пад Магілёвам. Сваё імя крыніца прасіла не называць у мэтах бяспекі. Крыніца дадала да гэтай інфармацыі некаторыя падрабязнасці.

«На пачатку месяца з калоніі па амністыі выйшлі палітвязні, у якіх вялікія праблемы са здароўем. Некалькі чалавек. А цяпер выклікалі палітвязняў, у якіх са здароўем адносна нармальна, але ў іх неўзабаве заканчваюцца тэрміны.

Месяц, а то і пара тыдняў — і на свабоду. І прапанавалі ім пісаць прашэнні аб памілаванні. Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць. Некаторыя цяпер думаюць, ці варта пагаджацца, бо і без таго спадзяюцца выйсці неўзабаве на волю», — расказала крыніца.

Колькасці тых, каму было прапанавана пісаць прашэнні аб памілаванні, суразмоўца не ведае.

«Гэта некалькі чалавек, не адзінкі. Але сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка», — сказала крыніца.

Паводле праваабаронцаў, у пачатку ліпеня на волю па амністыі і праз памілаванне выйшлі каля 20 палітвязняў. Па стане на 5 ліпеня праваабаронцы «Вясны» дакладна гаварылі пра 16 вызваленых палітзняволеных.

Тады публічна называлася толькі імя лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва, асуджанага на 10 гадоў калоніі, які хварэе на анкалогію. Пазней стала вядома, што тады ж на волю па памілаванні з гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітзняволеныя Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.

Усе палітзняволеныя вышлі з калоніі №4 у Гомлі 3 ліпеня. Першапачаткова ў гэтым спісе фігуравала імя Сьвятланы Лупач, дачкі журналіста Змітра Лупача. Аднак пазней высветлілася, што Святлана выйшла на волю 2 ліпеня, бо ў яе скончыўся тэрмін зняволення.

Каментары1

  • СМ
    26.07.2024
    Просить не о том, чтобы срок скосили, а чтобы новый не давали? То есть уже вообще не важно за что и на какой срок посадили: пока не взмолятся о пощаде, будут сидеть вечно???!

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць36

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася24

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць36

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць