Свет99

Ва ўкраінскім Ужгарадзе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага

Пра з'яўленне вуліцы Каліноўскага ва Ужгарадзе, цэнтры ўкраінскай Закарпацкай вобласці, піша «Белсат» на падставе інфармацыі, атрыманай ад кіраўніка ініцыятывы «Вільна Білорусь» Аляксандра Францкевіча.

Гэта ўжо не першы ўкраінскі горад, у якім з’яўляецца вуліца, названая ў гонар Кастуся Каліноўскага. У прыватнасці, такія вуліцы ёсць у Адэсе і Чарнігаве, а на апошняй у канцы чэрвеня таксама размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар беларускага нацыянальнага героя.

Між тым у Беларусі адбываецца адваротны працэс. Нядаўна перайменавалі вуліцу Каліноўскага ў Кобрыне, а прарасійскія актывісты ставяць пытанне, каб тое самае зрабілі ў сталіцы, хоць з імі не згодныя нават праўладныя камуністы.

Каментары9

  • Мы пераможам!
    27.07.2024
    Беларус, жыве вечна!
  • Андрусь
    27.07.2024
    Інфармацыя няпоўная. Вуліца Кастуся Каліноўскага найперш з'явілася ў Кіеве яшчэ ў 2023 годзе - https://maps.app.goo.gl/ro1oKVTcYs5FdwWF8. Тады ў рамках дэкамунізацыі і дэрасіізацыі імём нашага нацыянальнага героя назвалі колішнюю вуліцу Астраханську ў Дарніцкім раёне Кіева паблізу метро "Лівабэрэжна".
    Увогуле, у Кіеве ў выніку барацьбы з назвамі, звязанымі з дзвюмя краінамі, якія сумесна ажыццявілі ўзброеную агрэсію супраць Украіны, вуліц, звязаных з Беларуссю, паболела. Прыбралі вуліцы Білоруську і Мозырську, але з'явіліся вуліцы Кастуся Каліноўскага, Уладзіміра Караткевіча і праспект Берасцейські (колішні - Пэрэмогі). У Тапанімічнай камісіі Кіеўскай гарадской рады ёсць людзі, якія разумеюць, што ворагі Украіны - лукашэнка і ягоныя прыспешнікі, а не Беларусь і беларусы.
  • Человек
    27.07.2024
    Андрусь, жаль, что в этих комиссиях нет людей, которые бы понимали, что враги Украины - Путин и его приспешники, а не русские. И тем более не композиторы и писатели, умершие сто лет назад.

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці5

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА3

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра26

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці5

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць