Грамадства

Па дарозе ў Нямеччыну эгіпцяне падкапаліся пад дзьве мяжы — і ўсе беларускія

На польскай тэрыторыі недалужныя імігранты зьбіліся з дарогі ды зноў наткнуліся на калючы дрот. Эгіпцяне падумалі, што гэта ўжо нямецкая мяжа, і з дапамогаю апрабаванага ў справе ражка, апынуліся на тым баку...

На польскай мяжы

Некаторыя аддаюць перавагу нетрадыцыйным спосабам перасячэньня мяжы. Два эгіпцяніны чакаюць у Расеі суду за спробу незаконнага пераходу мяжы з Украінай. Падчас сваіх памежных прыгодаў ім удалося пракапаць тунэль пад беларуска-польскай мяжой ражком для абутку і перабрацца ў Эўропу – праўда, ненадоўга.

Заходняя мяжа Беларусі на многія кілямэтры аблытаная калючым дротам, пазастаўляная памежнымі вышкамі, абсталяваная аўтаматычнымі сырэнамі ды магутнымі пражэктарамі. Проста так яе не перайсьці, калі, вядома вы не патэнцыйны эмігрант у роспачы ды шчэ з ражком для абутку ў руцэ.

Два эгіпцяніны, кожнаму зь якіх крыху за 20 гадоў, некалькі месяцаў назад прыехалі ў Маскву па турыстычных візах. У расейскай сталіцы яны селі на цягнік да Менску, а адтуль аўтаспынам дабраліся да польскай мяжы, падкраліся ўсутыч да драцяных загародаў і пачалі капаць.

Паводле вэрсіі расейскай пракуратуры, эгіпцяне ня сталі шукаць лёгкіх шляхоў і купляць рыдлёўку, бо думалі, што гэтай рыдлёўкай выдадуць сябе. Яны купілі ражок для абутку.

Заблукалі…

Пасьля некалькіх гадзінаў напружанай працы тунэль быў гатовы – дастатковай шырыні для таго, каб нятоўсты чалавек мог праплішчыцца пад калючым дротам і апынуцца ў Эўропе.

На польскай тэрыторыі недалужныя імігранты зьбіліся з дарогі ды зноў наткнуліся на калючы дрот. Эгіпцяне падумалі, што гэта ўжо нямецкая мяжа, і з дапамогаю апрабаванага ў справе ражка, апынуліся на тым баку.

Аднак гэта была зусім не Нямеччына, а ўсё тая ж Беларусь, якую яны ня гэтак даўно пакінулі. Іх адразу ж затрымалі беларускія памежнікі. Абодва парушальнікі мяжы атрымалі 10 сутак арышту. Але і гэта не спыніла эгіпцянаў у іхным імкненьні ў Эўропу.

«Кепскі анэкдот»

Пасьля вызваленьня іх пасадзілі на цягнік да Масквы, аднак эгіпцяне сышлі задоўга да расейскай сталіцы і вырашылі паспрабаваць іншы маршрут – праз украінскую мяжу. Але фартуна ім зноў здрадзіла – расейскія памежнікі затрымалі эгіпцянаў яшчэ на падыходзе да ўкраінскай мяжы.

«Уся гэтая гісторыя нагадвае кепскі анэкдот», - заявіў Бі-бі-сі Яўгені Пятроў у бранскай абласной пракуратуры. – Мы старанна праверылі ўсе абставіны і, выглядае, гэта праўда! Мушу адзначыць, што гэта самы фантастычны спосаб незаконнага пераходу мяжы, зь якім мы калі-небудзь сутыкаліся», - дадаў ён.

Да суду эгіпцяне застануцца пад вартай. Калі іх прызнаюць вінаватымі, то ім пагражае штраф і высылка з Расеі ў Эгіпэт. У такім разе міліцыянты адвязуць іх проста на пасадку ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева»

BBC

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых38

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць