Грамадства66

У Слуцку хлопца павіншавалі з днём нараджэння, імітаваўшы затрыманне. Цяпер да жартаўнікоў прыйшоў сапраўдны АМАП

Слуцкі гідрабольны клуб Battlefield павіншаваў 15-гадовага падлетка з днём нараджэння, імітаваўшы яго затрыманне — на яго надзелі кайданкі, скамандавалі «мордай у падлогу», пасля чаго прынеслі торт, на якім трэба было задзьмуць свечкі. Ролік клуб апублікаваў ва інстаграме. Пасля гэтага да іх саміх прыйшлі сілавікі, піша «Медыязона».

У відэа клуба Battlefield да кампаніі падлеткаў падʼязджае машына з «сілавікамі» — удзельнікамі клуба. Яны з рацыямі, у балаклавах, экіпіроўцы колеру хакі.

 

Хлопца абшукваюць на вачах у яго сяброў і суседзяў, забіраюць тэлефон, пасля пранку віншуюць з днём нараджэння. 

Відэа зʼявілася ў акаўнце клуба два дні таму. У аўторак, 30 ліпеня, тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў пост, у якім піша, што арганізатараў пранку затрымалі.

Скрын відэа сілавікоў

«Празмерна актыўныя выдумшчыкі за сваю задуму ўжо атрымалі пратаколы за дробнае хуліганства — зараз у іх будзе час падумаць над сваімі паводзінамі ў ІЧУ», — гаворыцца ў пасце.

Каментары6

  • Дзівосы дыктатуры
    30.07.2024
    Цяжка быць хатаскрайнікам, ніколі не ведаеш калі ў наступны раз будзе не да законаў
  • ОАЦ-ННбай
    30.07.2024
    Я за два сольди, за два су
    На маму с папой донесу!
  • Ну....хуле
    30.07.2024
    Але ж паўсюль чыста, бамжоў няма, паветра пахне свабодай і людзі добразычлівыя :))) Вэлкам, турысты, у Беларусь!

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль9

Сёння раніцай расійскія бронекалоны спрабавалі штурмаваць Дабраполле. З'явілася ВІДЭА іх разгрому4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць