Свет22

Дырэктар расійскага завода-вытворцы МіГаў працаваў на ўкраінскую разведку

Маскоўскі абласны суд асудзіў да дзевяці гадоў турэмнага зняволення Міхаіла Баранава, былога дырэктара па якасці Лухавіцкага авіяцыйнага завода, які выпускае самалёты-знішчальнікі МіГ. Сярод абвінавачанняў было і супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі.

Лухавіцкі авіяцыйны завод

Пра затрыманне Міхаіла Баранава стала вядома восенню 2022 года. Яго абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе, удзеле ў арганізаванай злачыннай супольнасці, крадзяжы ў асабліва буйным памеры і замаху на кантрабанду ўзбраенняў.

Следства выявіла, што Баранаў і ягоныя саўдзельнікі нібыта кралі дэталі да самалётаў для іх далейшага продажу за мяжу. Таксама Міхаіл Баранаў нібыта рабіў фотаздымкі сакрэтных чарцяжоў дэталяў баявой авіяцыйнай тэхнікі, а пасля перадаваў фатаграфіі свайму даўняму знаёмаму — грамадзяніну Украіны.

Лухавіцкі авіяцыйны завод імя Вароніна вырабляе і абслугоўвае самалёты МіГ, Іл-114-300, Ту-160М. Цяпер ён з'яўляецца філіялам «Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі».

Каментары2

  • Харошы рускі
    08.08.2024
    Які прыстойны чалавек гэты Баранаў - і краў дэталі ў крывавага агрэсара, і фатаграфаваў сакрэтную інфармацыю :) Рэспект, адным словам.
  • skill
    09.08.2024
    Харошы рускі, ну тое, што дэталі крадуць на авіязаводах гэта даўно не сакрэт. Аднойчы браў удзел у адной вечарыне, там дзядзька з беларускага авіязавода быў. Набраўся і расказваў, што ёсць у іх інжынер непрыкметны, які мае выход на грузінскіх перакупаў. От яму увесь завод і прыносіць хто што вынесці змог.

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць