Грамадства33

Звольнілі дэкана біялагічнага факультэта БДУ

Менавіта на гэты факультэт некалькі гадоў таму паступіў Коля Лукашэнка.

Дэкан біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык, меркавана, быў звольнены некалькі месяцаў таму. Нядаўна яго імя прыбралі са старонкі на сайце біяфака, дзе пералічаныя супрацоўнікі дэканата.

Вадзім Дзямідчык. Фота: cls.bas-net.by

Невядома, чаму Дзямідчыка пазбавілі працы. Але на біяфаку называюць такую магчымую прычыну: цяпер ужо экс-дэкан недастаткова актыўна звальняў супрацоўнікаў факультэта з палітычных прычын.

І гэта пры тым, што за апошнія некалькі гадоў біяфак згубіў шмат каштоўных спецыялістаў. Напрыклад, моцна пацярпела кафедра батанікі, адкуль з ідэалагічных прычын звольнілі некалькі дасведчаных выкладчыкаў.

Вадзім Дзямідчык узначаліў біялагічны факультэт БДУ ў сакавіку 2019-га. Багата студэнтаў і выпускнікоў біяфака прымалі ўдзел у пратэстах, некаторыя з іх сталі палітвязнямі — напрыклад, Ягор Канецкі, адзін з фігурантаў «справы студэнтаў» і актывіст «Вольнага прафсаюза».

Калі вы маеце больш інфармацыі пра гэта, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам ці рэдактарам «Нашай Нівы», каго вы знаеце і каму давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Кашмар
    10.08.2024
    А ён жа адданы ябацька, пры гэтым таленавiты даследчык (на жаль, так таксама бывае). Нават гэта не выратавала яго на пасадзе.
  • Янка
    10.08.2024
    Нічога, паставяць кіраваць касмічную турыстку Васілеўскую. Яна ж на арбіце нібыта нейкія біалагічныя эксперіменты для Колі здейсняла. А яе начос заменіць з дзясятак кубачкаў Петры
  • Ёсік
    10.08.2024
    Нейкую праблему выдумляеце, Кольку прызначайце, бо ён разумненькі, ад Бога. Вунь кадыраў акадэміка атрымаў, але акрамя дон-дон-дон нічога не атрымліваецца. Дык і тут, можна якога сілавіка прызначыць, хто раней наркотыкамі займаўся, тая ж біялогія.

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць