Усяго патроху2121

«Старыя людзі вылупліваюць вочы на мяне». Індыйская студэнтка абурылася стаўленнем беларусаў

Беларусаў прынята лічыць талерантнымі. Але адна 19-гадовая індыйка, якая вывучае ў нашай краіне медыцыну, з гэтым не згодная.

У англамоўнай сацсетцы Reddit з'явіўся пост індыйкі пра тое, як у Беларусі жывецца чалавеку іншай расы. Ананімная эмігрантка з Індыі, якая вывучае ў нашай краіне медыцыну, апісвае ў пасце, як беларусы ставяцца да замежнікаў і да яе ў прыватнасці. На яе думку, гэтае стаўленне дзіўнае:

«Старыя людзі вылупліваюць вочы на мяне так, нібыта яны мяне асуджаюць. Ці нармальна, што я не буду мець сяброў сярод беларусаў? Бо гэта траўмавальна. Таксама я буду вучыць рускую, каб стаць хоць маленькай часткай іх супольнасці».

Пост дзяўчыны сабраў 89 каментароў. Большасць з тых, хто адрэагаваў на крык душы індыйкі, спрабуюць яе супакоіць — маўляў, не ўсё так дрэнна:

«Шмат старых людзей глядзяць на ўсіх так, нібыта яны іх асуджаюць. Гэта не залежыць ад таго, адкуль ты: не тое адзенне, не тая стрыжка, занадта радасны і г.д.»

«Ніхто ў Беларусі не хвалюецца наконт замежнікаў ці людзей іншых рас. Калі ў вашым горадзе ёсць універсітэт, асабліва медычны, вы, верагодна, бачылі людзей усіх колераў скуры. Здаецца, вы проста занадта самаўпэўненая, бо вы абсалютна не цікавая ні старым, ні маладым, гэтак жа як і іншыя людзі, каго яны бачаць на вуліцы. Ваш колер скуры не робіць вас настолькі асаблівай, як вам здаецца».

 «Гэта не расізм, людзі глядзяць на вас проста з цікаўнасці або з-за таго, што вы выглядаеце экзатычна. Дадам, што беларусы — крутыя людзі, вельмі адукаваныя і ветлівыя. Проста трэба разумець іх мінулае, іх культуру і паводзіны».

Некалькі беларусаў пайшлі далей за словы супакойвання і прапанавалі дзяўчыне сустрэцца за кубкам кавы — чым не практыка англійскай мовы? Некаторыя каментатары кажуць пра тое, што сама ідэя вучыцца ў Беларусі сумнеўная, бо гэта дыктатарская краіна.

Адзін з іх знайшоў цікавае абгрунтаванне нібыта павышанай увагі да дзяўчыны: маўляў, індыйцы падобныя да цыган, а беларусы цыган не любяць.

Дзяўчыне таксама прапанавалі паглядзець на сітуацыю з іншага боку. Маўляў, як бы ў індыйскай правінцыі глядзелі на белага чалавека? Яшчэ адна ідэя для яе — усё ж такі завесці сяброў у Беларусі: «Як толькі ў вас з’явяцца сябры (а яны ў вас з’явяцца тым ці іншым чынам), вы пабачыце, што ваш колер скуры будзе абсалютна неістотны. Проста будзьце добрым чалавекам, і ўсё ў вас будзе файна».

У каментары прыйшоў яшчэ адзін індыец, але больш абазнаны ў беларускай тэме, бо ён жанаты з беларускай. Гэты каментатар расказаў пра нашу краіну са свайго досведу — атрымаліся вельмі цёплыя словы:

«Калі прыкласці намаганні і вывучаць культуру і мову, Беларусь можа быць для вас сапраўды цудоўным месцам. Вядома, заўжды будуць закрытыя людзі, але шлюб з беларускай адкрыў для мяне цэлую новую культуру. Я таксама ведаю расійскую мову (не мая родная), таму не хвалююся наконт мовы. 

Проста зрабіце намаганні, каб вывучаць культуру і мову і адаптавацца, вы будзеце здзіўленыя, наколькі цёплымі могуць быць беларусы. Гэта прыгожая краіна, калі вы разумееце людзей».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Винни Пук
    28.05.2024
    Пусть он раскажет про кастовую систему в Индии. Так для разнообразия. Или как они насилуют женщин группами и как калечат детей чтобы те просили милостыню. Давай не стесняйся.  
  • AlexxelA
    28.05.2024
    Вот вывучыў бы беларускую мову - можна было бы паважаць толькі за гэта.
  • Максим Дизайнер
    28.05.2024
    AlexxelA

    А ты индийскую вывычылм?По беларуски или русский грамотно писать хорошо если 1 из 100 умеет.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы7

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну12

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем5

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць