Свет1010

Назвалі афіцыйную версію смерці Аляксея Навальнага

Аляксей Навальны памёр з-за таго, што ў яго раптам узнікла арытмія, сказана ў адказе Следчага камітэта.

Фота: Markus Schreiber, AP

Гэта вынікае з пастановы аб адмове ў завядзенні справы па факце смерці апазіцыйнага палітыка.

Яе апублікавала ўдава палітыка Юлія Навальная. У пастанове, у прыватнасці, гаворыцца, што смерць Навальнага «не носіць крымінальнага характару». Прычынай нібыта стала «камбінаванае захворванне», і смерць наступіла ў выніку арытміі.

У дакуменце сказана, што смерць Навальнага мае арытмагенны характар, які праявіўся ў парушэнні рытму і праводнасці сэрца. Трыгерам стала крытычнае павышэнне крывянога ціску (гіпертанічны крыз). Узніклы на гэтым фоне ацёк міякарду разам з дыфузным кардыясклерозам стаў прычынай парушэння рытму. Фільтрацыйны ацёк і набуханне мозга пры гэтым сталі прычынай развіцця вострай гіпертанічнай энцэфалапатыі, якая магла праяўляцца ў выглядзе галаўных боляў, боляў у сэрцы, ванітаў, развіцця сутаргаў.

Як адзначае Навальная, парушэнне рытму сэрца немагчыма ўстанавіць пасмяротна, а пры жыцці ніякіх захворванняў сэрца ў Аляксея не было.

Аляксей Навальны памёр у калоніі «Паўночны воўк» 16 лютага 2024 года ва ўзросце 47 гадоў. Раней прычынай смерці называўся тромб.

Каментары10

  • 15.08.2024
    " В документе сказано, что смерть Навального имеет аритмогенный характер, проявившийся в нарушении ритма и проводимости сердца. Триггером стало критическое повышение кровяного давления. "
    Заключение писал радиолюбитель , а не врач . Проводимость - свойство электропроводников . Тригер - устройство имеющее 2 устойчивых состояния .
  • Шакаліная краіна
    15.08.2024
    Навальны быў сапраўды крутым. Можна яго любіць ці не любіць, але гэта быў смелы і харызматычны чалавек. І ён змагаўся да канца. Здымаю капялюш перад ахвярай пуцінскага рэжыма. Нам бы такіх людзей!
  • Андрусь
    15.08.2024
    Навальны быў забіты, ніякіх сумненняў быць ня можа.
    Спачатку спрабавалі забіць у жніўні 2020, пад шумок пратэстаў у Беларусі.
    Забілі ў гэтым годзе каб не выпусціць па абмену на Красікава.

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць