Вайна33

Украінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці на 35 км

Пад кантролем украінцаў знаходзяцца 82 населеныя пункты.

Аляксандр Сырскі. Фота: hromadske.ua

Украінскія войскі працягваюць прасоўвацца на тэрыторыі Курскай вобласці — усяго з пачатку аперацыі ўжо на 35 км. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі на стаўцы ва Уладзіміра Зяленскага, піша hromadske.ua.

Эдуард Маскалёў

На Куршчыне ўжо стварылі ваенную камендатуру — яе кіраўніком стаў генерал-маёр Эдуард Маскалёў. Як растлумачыў Сырскі, гэта трэба для падтрымання правапарадку і забеспячэння першачарговых патрэбаў насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях. 

Акрамя таго, яшчэ ў трох населеных пунктах завяршылі пошук і знішчэнне праціўніка. 

З пачатку сутак сілы абароны на асобных напрамках прасунуліся ад 500 м да 1,5 км і адбілі тры атакі. Байцы працягваюць наступальныя дзеянні. Усяго ж з пачатку аперацыі ў Курскай вобласці ўкраінскія войскі прасунуліся на 35 км, узялі пад кантроль 1150 квадратных км і 82 населеныя пункты.

Каментары3

  • Так
    15.08.2024
    Курс вяртаецца ў родную Украіну!
  • +
    15.08.2024
    "На Куршчыне ўжо стварылі ваенную камендатуру — яе кіраўніком стаў генерал-маёр Эдуард Маскалёў"

    С чувством юмора у украинцев порядок
  • Маскаляку на гіляку
    15.08.2024
    Чаму ва Ўкраіне так шмат прозвішчаў з коранем "маскаль"?

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС10

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць5

«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію1

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі3

У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама1

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны3

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць