Грамадства33

Беларусы паехалі ў Грузію на аўтобусе і прастаялі на расійска-грузінскай мяжы 24 гадзіны

Беларускія турысты паехалі ў аўтобусны тур на мора ў Кабулеці (Грузія), але захраслі на расійска-грузінскай мяжы ажно на суткі. «Турысты з РБ — героі» — падпісаў сваё відэа ў тыктоку іх грузінскі гід.

Кабулеці. Фота: v-georgia.com

З улікам праблем з візамі і чэргамі на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам усё больш беларусаў выбіраюць у якасці таннага адпачынку на моры Грузію. Цэны сапраўды прыемна ўражваюць: напрыклад, на канец жніўня можна знайсці прапановы з Мінска ў Кабулеці (9 начэй адпачынку на моры, а потым яшчэ экскурсіі) за 400 даляраў на чалавека.

Для параўнання: толькі квіток у адзін бок на самалёт са сталіцы Беларусі ў курортны Батумі на 19 верасня (раней няма) каштуе 1112 рублёў (прыкладна 350 даляраў).

Але ж, як высветлілася, складанасці на мяжы могуць узнікнуць і калі едзеш на аўтобусе праз расійска-грузінскую мяжу. Гід па Грузіі выклаў у тыктоку ролік з беларускімі турыстамі, якім не пашанцавала ехаць праз мяжу ў Верхнім Ларсе суткі.

— Вы для мяне ўсе героі, — кажа мужчына на відэа. — Вы 24 гадзіны прастаялі на мяжы, ехалі сюды трое сутак (сёння ўжо чацвёрты дзень, атрымліваецца). Вы суперскія, я ганаруся вамі.

Відэа набрала каля 55 тысяч праглядаў. У каментарыях з’явілася жанчына, якая ехала ў тым самым аўтобусе. Яна напісала, што стаміліся яны моцна, але цяпер усё клас.

@amiran_nizharadze Ужас, туристы из РБ ГЕРОИ!!! #рб#туристы#кобулети#автобусныйтур#ларс ♬ оригинальный звук - Амиран

Былі і тыя, каму таксама «пашанцавала», але ж аптымізму захавалася менш. «Мы столькі ж прастаялі з 7 па 8 ліпеня. Згубілі дзень адпачынку. Гэта жудасна, не варта таго», — напісала адна з каментатарак.

Яшчэ некаторыя каментатары пачалі абурацца наконт таго, хто ж павінен аплачваць гэты самы «згубіўшыся» дзень доўгачаканага адпачынку на моры.

А вопытныя аматары такога адпачынку падзяліліся сваімі лайфхакамі: «Бярыце мачагоннае, прымайце перад транзітным начлегам, вельмі ацякаюць ногі. Старайцеся больш рухацца, на ўсіх прыпынках старайцеся больш хадзіць. Дарога рэальна цяжкая, але лепей, чым на працы».

Каментары3

  • Да уж
    17.08.2024
    Не знаю, как можно отдохнуть в таком отпуске
  • sell
    17.08.2024
    Увогуле не разумею гэтыя іхнія паездкі праз растов, Каўказ... Нешта нагадвае тых разумнікаў, якія з Беларусі ў Крым ездзілі на цягніках рад абстрэламі. 🤦🏼‍♂️
  • Ё
    17.08.2024
    А можа так і трэба? ) Калі сур’ёзна, то гэта проста вар’яцкая ідэя ехаць з Беларусі ў Грузію аўтобусам, ды яшчэ пэўна праз акупаваную рашай тэрыторыю Грузіі.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць