Вайна22

Пад Льговам у акружэнне трапілі часці расійскай 18-й дывізіі

Z-ваенкар Юрый Падаляка распавёў, што вядома пра падзеі на Курскім кірунку на вечар 20 жніўня.

Мапа ад Юрыя Падалякі

Падаляка прызнаецца, што на Льгоўска-Суджанскім участку змены не на карысць расіян.

Паводле інфармацыі ваенкара, украінцы перакінулі рэзервы (батальён 95-ай ДШБр, узброены нямецкімі БМП «Мардэр») і спрабуюць узяць пад свой кантроль Малую Локню.

«Перад гэтым ён [праціўнік] абышоў нашы пазіцыі паміж гэтым сялом і Рускім Парэчным, перарэзаўшы дарогу паміж імі, і такім чынам узяў часткі 18-ай мсд [мотастралковай дывізіі] у аператыўнае атачэнне. Таксама ідуць яго спробы адначасова ажыццявіць і ахоп Рускага Парэчнага, каб прымусіць наш гарнізон тут адысці», — піша Падаляка.

Як ён сцвярджае, цяпер там «вельмі цяжкі ідзе бой».

«Працуе наша авіяцыя, артылерыя, БПЛА. Але нават гэта пакуль не адкінула праціўніка. Той упарта лезе наперад», — канстатуе ваенкар.

Са словаў Падалякі, украінскія войскі нарошчвалі ціск таксама на Глушкоўскім кірунку, дзе лагістыку расіян ускладніла знішчэнне ўсіх мастоў цераз Сейм.

У кірунку Гір'яў-Белага, са слоў ваенкара, зменаў у лініі баявога сутыкнення не адбылося.

Каментары2

  • КНР
    20.08.2024
    Ента ні тое што падумаў чытач, ента Кулінарная Народная Рэспубліка. Кулінарныя ваенспяцы брацкай Украіны і Вялікага Княства Заморскага прыехалі "баршчы" варыць каб накарміць аглаедаў Вялікага і Недзялімага Оркаста)))
  • Ёсік
    20.08.2024
    Гэта той Падаляка, які месяц таму нахвальвае расейцаў, як яны крым трымаюць, мора чорнае, знішчаючы дывізіі украінцаў? Блазан.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць